Ярамір Ягр
чэскі хакеіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́рамір Ягр (па-чэску: Jaromír Jágr, [ˈjaromiːr ˈjaːɡr̩]; нар. 15 лютага 1972 году, Кладна, Чэхаславаччына) — чэскі хакейны правы нападнік, гулец і ўласьнік клюбу другога чэскага дывізіёну «Кладна». Да 2018 року працяглы час выступаў у НХЛ.
Ярамір Ягр | ||
---|---|---|
Рост | 191 см | |
Вага | 100 кг | |
Пазыцыя | правы нападнік | |
Кідок/Ловы | левы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 15 лютага 1972 (52 гады) | |
Месца нараджэньня | Кладна, Чэхаславаччына | |
Клюб Былыя клюбы |
Кладна (Чэх-1) | |
Нацыянальная зборная | Чэхія Чэхаславаччына | |
Драфт НХЛ | 5-ы, 1990 Пітсбург Пінгвінз | |
Гульнявая кар’ера | 1988 — цяпер | |
Гульнявая кар’ера Яраміра Ягра пачалася на радзіме ў 1988 року, але ўжо ў 1990 ён быў задрафтаваны пад 5-м нумарам клюбам «Пітсбург Пінгвінз» (адзіны з драфту 1990 року, хто дагэтуль працягвае кар’еру). На той час ён быў наймаладзейшым гульцом НХЛ, а ў 2018 року сышоў з НХЛ як самы ўзроставы ейны гулец (45 гадоў) і самы ўзроставы гулец, які зрабіў хет-трык[2][3]. Ягр — самы прадуктыўны эўрапейскі гулец у НХЛ, другі па колькасьці заробленых пунктаў сярод усіх гульцоў НХЛ[4]. У 2017 быў уключаны ў сьпіс 100 найлепшых гульцоў НХЛ[5].
Ягр выйграваў Кубак Стэнлі ў 1991 і 1992 сэзонах з «Пінгвінамі», пяць разоў (чатыры разы запар) — трафэй Арта Роса, тройчы — узнагароду Лэстэра Пірсана і аднойчы — мэмарыяльны трафэй Гарта, прычым яшчэ чатыры разы станавіўся ягоным фіналістам.
Ярамір Ягр — уладальнік найбольшае колькасьці трафэяў Арта Роса сярод не-канадцаў. Таксама ён адзін з 28 гульцоў, якія складаюць «залатую хакейную тройку» як пераможца Кубку Стэнлі (1991, 1992), чэмпіянату сьвету (2005, 2010) і Алімпіяды (1998). У «залатую тройку», акрамя Ягра, уваходзіць яшчэ адзін чэскі хакеіст — Іржы Шлегр[6].