Шабі Алёнса
гішпанскі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шабіер Алёнса Аляна (па-басконску: Xabier Alonso Olano; нарадзіўся 25 лістапада 1981 году, Талёса, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, а сёньня галоўны трэнэр нямецкага клюбу «Баер». Ранеў гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, абараняючы колеры ў тым ліку нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2004 году, чэмпіянату сьвету 2006, чэмпіянату Эўропы 2008, чэмпіянату сьвету 2010, чэмпіянату Эўропы 2012 і чэмпіянату сьвету 2014. Двухразовы чэмпіён Эўропы (2008, 2012) і чэмпіён сьвету (2010).
Шабі Алёнса | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 лістапада 1981 (42 гады) Талёса, Гішпанія | |
Рост | 182 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баер | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2004 2000—2001 2004—2009 2009—2014 2014—2017 |
Рэал Сасьедад → Эйбар Лівэрпул Рэал Мадрыд Баварыя |
119 (9) 14 (0) 143 (15) 158 (4) 79 (5) |
Зборныя | ||
2003—2014 | Гішпанія | 114 (16) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019—2022 2022— |
Рэал Сасьедад Б Баер |
Алёнса адрозьніваецца здольнасьцю забіваць галы з далёкіх дыстанцыяў. У матчы на Кубак Ангельшчыны супраць каманды «Лутан Таўн» у студзені 2006 году ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін зь якіх ударам прыкладна з 60 мэтраў. У верасьні 2006 году Алёнса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд».