Эйфэлева вежа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́йфэлева ве́жа (па-француску: Tour Eiffel) — цалкам жалезная вежа, пабудаваная ў 1887—1889 гадох на Марсавым полі на ўзьбярэжжы ракі Сэны ў Парыжы да Сусьветнай выставы 1889 году і сьвяткаваньня гадавіны Францускай рэвалюцыі. Вежа стала агульнапрызнанай культурніцкай іконай Францыі і адной з найбольш пазнаваных структураў у сьвеце[3], не зважаючы на тое, што першапачаткова праект за нізкую эстэтычнасьць крытыкаваўся некаторымі вядомымі прадстаўнікамі мастацтва і інтэлектуалы Францыі. Эйфэлева вежа зьяўляецца самым наведвальным платны помнікам у свеце, яе ў 2015 годзе наведалі 6,91 мільёнаў чалавек. Аўтарам вежы і будаўніком быў Гюстаў Эйфэль, чыя кампанія распрацавала і рэалізавала праект.
Вежа | |
Эйфэлева вежа | |
Краіна | Францыя |
Горад | Парыж |
Адрас | Марсава поле і вуліца Анатоль-Франс[d] (5) |
Каардынаты | 48°51′30″ пн. ш. 2°17′40″ у. д. |
Аўтар праекту | Гюстаў Эйфэль |
Дата заснаваньня | 28 студзеня 1887[1] і 31 сакавіка 1889[2] |
Будаваньне | 28 студзеня 1887—31 сакавіка 1889 |
Статус | вежа |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Эйфэлева вежа | |
Эйфэлева вежа на Вікісховішчы |
Вежа мае вышыню 324 мэтры, што прыблізна адпавядае вышыні 81-павярховага будынку. Вежа ёсьць самай высокай пабудоваў у Парыжы. Аснова канструкцыі ёсьць квадратная, скаладючы 125 мэтраў з кожнага боку. За час свайго будаўніцтва Эйфэлева вежа пераўзышла Вашынгтонскі манумэнт і сталася самай высокай тэхнагеннай структурай у сьвеце. Гэты тытул трымаўся 41 год, пакуль Крайсьлер-білдынг, пабудаваны ў Нью-Ёрку, ня быў завершаны ў 1930 годзе. Вежа ёсьць першай структурай, якая дасягнула вышыні ў 300 мэтраў. Праз усталяваны радыёперадавальнік, які быў уладкаваны на вяршыні вежы ў 1957 годзе, вежа пераўзышла па сваёй вышыні Крайсьлер-білдынг на 5,2 мэтраў. За выключэньнем перадавальніку, Эйфэлева вежа зьяўляецца другой паводле велічыні сталай пабудовай Францыі пасьля віядука Міё. Вежа мае тры ўзроўні для наведваньня, на першым і другім зь якіх месьцяцца рэстарацыі. Верхні ўзровень знаходзіцца на вышыні 276 мэтраў, што ёсьць самай высокай назіральнай пляцоўкай, даступнай грамадзкасьці ў Эўрапейскім Зьвязе. Квіткі можна набыць для ўздыму на першы і другі ўзровень скарыстаўшыся лесьвіцай або ліфтам.
Кожныя 7 гадоў вежу пакрываюць 60 тонамі фарбы для прадухіленьня іржавеньня[4].