Эўрапейскі суд па правах чалавека
суд у Страсбургу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўрапейскі суд па правах чалавека (па-ангельску: European Court of Human Rights, па-француску: Cour européenne des droits de l'homme) — міжнародны судовы орган, юрысдыкцыя якога распаўсюджваецца на ўсе дзяржавы-члены Савету Эўропы, якія ратыфікавалі Эўрапейскую канвэнцыю абароны правоў чалавека і асноўных свабод, і ўключае ўсе пытаньні, якія адносяцца да тлумачэньня і прымяненьня Канвэнцыі, уключаючы міждзяржаўныя справы і скаргі асобных асобаў. Суд разьмяшчаецца ў Страсбургу (Францыя).