першы беларускі хірургі, які зрабіў перасадку сэрца From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Пятровіч Астроўскі (1952, Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі кардыяхірург.
Юры Астроўскі | ||||
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1952 (72 гады) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз | |||
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1974) | |||
Занятак | лекар, кардыяхірург | |||
Навуковая сфэра | трансплянталёгія | |||
Месца працы | Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар «Кардыялёгія» | |||
Вядомы як | першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца | |||
Сябра ў | Еўрапейскае таварыства кардыёлагаў[d] | |||
Навуковая ступень | доктар навук (1996) | |||
Навуковы кіраўнік | Аляксандар Шот | |||
Вучні | Аляксандар Дзергачоў, Ліянава Шастакова, Юры Часноў, Сяргей Сьпірыдонаў, Аляксандар Зянькоў[1] | |||
Узнагароды | |
Доктар мэдычных навук (1996) і прафэсар (2000). Двойчы ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996, 2016) і кавалер ордэнаў Пашаны і Айчыны 3-й ступені (2021). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца[2]. На 2022 год працаваў загаднікам лябараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія». Таксама быў галоўным пазаштатным кардыяхірургам Міністэрства аховы здароўя Беларусі[3].
Дзяцінства правёў у Барысаве (Менская вобласьць). У 1974 годзе скончыў Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут па спэцыяльнасьці лекавая справа. Працаваў хірургам Менскай абласной клінічнай лякарні. Пазьней служыў у Савецкім войску. У 1978—1994 гадох працаваў у 4-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску кардыяхірургам і загаднікам аддзяленьня кардыяхірургіі. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю пра лячэньне сэрцавай недастатковасьці пры апэрацыях на адкрытым сэрцы. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Распрацоўка і клінічнае прымяненьне пратэзаў кляпанаў «Планікс» у хірургіі атрыманых парокаў сэрца». З 1994 году ўзначаліў лябараторыю сэрца ў Навукова-дасьледчым інстытуце кардыялёгіі, дзе пазьней стаў загаднікам аддзелу сэрцава-судзіннай хірургіі. У 2000 годзе атрымаў навуковую годнасьць прафэсара клінічнай мэдыцыны[1]. У 2007 годзе выдаў брашуру «Хірургія сэрца» на 60 старонак. У 2008 годзе заснаваў катэдру кардыяхірургіі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі (БелМАПА). У 2009 гозе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4]. На 2010 год напісаў 250 друкаваных працаў і 6 манаграфіяў, а таксама атрымаў 7 аўтарскіх пасьведчаньняў[5].
У 2013 годзе выдаў даведнік «Кардыяхірургія»[4]. За 2015—2018 гады правёў 90 апэрацыяў перасадкі сэрца. У 2016 ггодзе паўторна стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі[6]. У 2017 годзе абнародаваў манаграфію «Сэрцавая недастатковасьць»[4]. 25 кастрычніка 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 417 «Аб узнагароджаньні» Юрыя Астроўскага ордэнам Айчыны 3-й ступені за вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё кардыялягічнай службы. На той час Астроўскі займаў пасаду намесьніка кіраўніка ў інавацыйным разьвіцьці РНПЦ «Кардыялёгія»[7]. На 2022 год правёў звыш 9000 апэрацыяў на сэрцы і крывяносных судзінах, у тым ліку ў Азэрбайджане, Казахстане, Расеі і Ўзбэкістане. Атрымаў 55 патэнтаў і аўтарскіх пасьведчаньняў на вынаходзтвы. Абнародаваў 930 друкаваных працаў, у тым ліку 8 манаграфіяў. Пад яго кіраўніцтвам выканалі 6 доктарскіх і 19 кандыдацкіх дысэртацыяў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.