Магілёўская абласная бібліятэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілё́ўская абласна́я бібліятэ́ка (МАБ) — дзяржаўная бібліятэка Беларусі, заснаваная ў студзені 1935 году ў Магілёве ў якасьці аддзяленьня Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.
На 2020 год працавала з панядзелка па чацьвер а 9:00—20:00 і ў суботу ды нядзелю а 9:00—18:00. Улетку — з суботы па чацьвер а 9:00—18:00[3]. Чытачам выдавалі да 10 кніг на тэрмін да 30 дзён[4].
Remove ads
Будова
На 2020 год Магілёўская абласная бібліятэка ўлучала:
- на цокальным паверсе — міжбібліятэчны абанэмэнт і 3 аддзелы: 1) апрацоўкі літаратуры і фармаваньня каталёгу, 2) камплектавання, 3) кнігасховішча;
- на 1-м паверсе 4 аддзелы — 1) абанэмэнтны, 2) інфармацыйна-даведкавы, 3) інфармацыйных рэсурсаў, 4) маркетынгу і бібліятэказнаўчай працы;
- на 2-м паверсе — агульную чытальную залю, музэйны пакой, сэктар аўтаматызацыі і юнацкі аддзел;
- на 3-м паверсе — 2 аддзелы: 1) беларускай і краязнаўчай літаратуры, 2) мастацтваў;
- па вуліцы Леніна, д. 68 — аддзел абслугоўваньня школьнікаў малодшых клясаў[5].
Remove ads
Гісторыя
У студзені 1935 году ў Магілёве адчынілі аддзяленьне Дзяржаўнай бібліятэкі Беларускай ССР. У студзені 1938 году яго пераўтварылі ў Магілёўскую абласную бібліятэку ў сувязі з утварэньнем Магілёўскай вобласьці. Бібліятэку разьмясьцілі на Першамайскай вуліцы ў 2-павярховым доме № 82. На 1941 год МАБ налічвала 13 супрацоўнікаў, зь іх 9 бібліятэкараў. 3 сакавіка 1953 году МАБ падпарадкавалі Міністэрсту культуры БССР[6].
У 1967 годзе стварылі аддзел мастацтваў, дзе разьмясьцілі адпаведныя падручнікі, нотныя выданьні, альбомы, грам-пласьцінкі, аўдыёкасэты і кампакт-дыскі[7]. У 1989 годзе ў склад МАБ улучылі Магілёўскую абласную дзіцячую бібліятэку, якую пераўтварылі ў аддзел абслугоўваньня школьнікаў малодшых (1—6) клясаў[8]. У 1994 годзе стварылі аддзел аўтаматызацыі. У красавіку 2000 году заснавалі аддзел інфармацыйных рэсурсаў, які стаў забясьпечваць чытачоў даведкавымі базамі зьвестак у Сеціве[9]. У красавіку 2005 году ў складзе МАБ утварылі аддзел апрацоўкі літаратуры і фармаваньня каталёгаў[10]. 14 верасьня 2011 году адчынілі музэйны пакой, у якім адлюстравалі гісторыю бібліятэкі[11].
На пачатак 2017 году ў МАБ налічвалася 72 039 выданьняў па-беларуску, што складала 9,8 % бібліятэчнага фонду. На брашуры і кнігі прыпадала 67 % асобнікаў, на часопісы — 26 %, на гуказапісы і ноты — па 2,2 %, на кінафільмы — 1,1 %, на газэты — 0,8 %, на выяўленчыя дакумэнты — 0,4 %, на электронныя выданьні — 0,3 %. На галіновую літаратуру прыпадала 73 % выданьняў, на мастацкую — 27 %[2].
Кіраўніцтва
- Ганна Горбач (студзень 1935 — чэрвень 1940)
- Марына Нянашава (5 чэрвеня 1940 — 1941)
- Ганна Чудовіч (ліпень 1944 — красавік 1946)
- Аляксандар Пархімовіч (18 красавіка — 27 сьнежня 1946)
- В.А. Галавач (3 лютага 1947 — 19 ліпеня 1948)
- Аляксандар Глотаў (19 ліпеня 1948 — 17 ліпеня 1953)
- Я.П. Вішнеўскі (17 ліпеня — 31 сьнежня 1953)
- Тацяна Лазарава (3 студзеня 1954 — 4 чэрвеня 1957)
- Ніна Саўчанка (28 жніўня 1957 — студзень 1969)
- Вольга Баранава (студзень 1969 — красавік 1996)
- Ала Васіленка (30 траўня 1996 — 29 жніўня 2008)
- Ілона Сарокіна (з 2008 году)[6]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads