Юта Нагатома (па-японску: 長友 佑都; нарадзіўся 12 верасьня 1986 году, Сайдзё, Японія) — японскі футбаліст, абаронца клюбу «Токіё» і гулец нацыянальнай зборнай Японіі. Разам са сборнай дамогся перамогі ў Кубку Азіі 2011 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Юта Нагатома
Thumb
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 верасьня 1986(1986-09-12)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 170 см
Вага 72 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Токіё
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010
2010—2011
2011—2018
2018—2020
2020—2021
2021—
Токіё
Чэзэна
Інтэрнацыянале
Галатасарай
Алімпік Марсэль
Токіё
72 (5)
16 (0)
170 (9)
47 (2)
25 (0)
69 (0)
Зборныя
2008— Японія 142 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 сьнежня 2022.

Закрыць

Кар’ера

«Токіё»

Сваю прафэсійную кар’еру Нагатома пачаў у клюбе «Токіё», за які выступаў на працягу 3,5 сэзону. За «Токіё» Нагатомо гуляў да чэрвеня 2010 году, згуляўшы за яго ў 72 матчах Джэй-лігі.

«Чэзэна»

У ліпені 2010 году Нагатома на правах арэнды на адзін сэзон перайшоў у «Чэзэну». 28 студзеня 2011 году «Чэзэна» цалкам выкупіла ягоны кантракт за 1,7 мільёну эўра[4].

«Інтэрнацыянале»

31 студзеня 2011 году Нагатома на правах арэнды перайшоў у мілянскі «Інтэр»[5]. 6 лютага дэбютаваў за «Інтэр» у матчы 24 туру супраць «Ромы», замяніўшы на 75-й хвіліне Вэсьлі Снэйдэра. 6 сакавіка ў матчы 28 тура супраць «Джэноа» забіў свой ​​першы гол у Сэрыі А, выйшаўшы на замену за 13 хвілінаў да канца матчу.

Міжародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Японіі Юта Нагатома дэбютаваў 24 траўня 2008 году ў матчы супраць зборнай Кот д’Івуару, да гэтага моманту ён правёў у ейным складзе 30 матчаў, у якіх забіў 3 галы. Нагатома прымаў удзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году.

Дасягненьні

Клюбныя

Токіё:

  • Уладальнік Кубка Джэй-лігі: 2009

«Інтэрнацыянале»:

«Галатасарай»:

Японія

  • Пераможца Кубка Азіі: 2011

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.