Вэсьлі Снэйдэр
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэсьлі Снэйдэр (па-нідэрляндзку: Wesley Sneijder; нар. 9 чэрвеня 1984 году, Утрэхт, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца. На сваім рахунку мае больш за сто матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Ён быў названы УЭФА адным з трох найлепшых паўабаронцаў у сьвеце за 2010 год паводле вэрсіі ФІФА.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Футболам пачаў займацца ў амстэрдамскай моладзёвай акадэміі «Аякс». Выступаючы за юнацкую каманду, Снэйдэр змог зарэкамэндаваць сябе перад трэнэрам. Дэбют футбаліста ў складзе «Аяксу» адбыўся 22 сьнежня 2002 году ў матчы супраць клюбу «Эксэльсіёр» (2:0). Пасьля гэтага Снэйдэр змог даволі хутка замацавацца ў асноўным складзе сваёй каманды.
За пяць сэзонаў, праведзеных у Галяндыі, паўабаронца адзін раз станавіўся чэмпіёнам краіны (2002), двойчы выйграваў кубак (2006, 2007) і тройчы станавіўся ўладальнікам Супэркубка Нідэрляндаў (2002, 2005, 2006). Усяго ў складзе «Аяксу» Снэйдэр правёў 126 матчаў, у якіх 43 разы пабіваў браму супернікаў. У 2003 годзе быў прызнаны самым таленавітым спартсмэнам Амстэрдаму. У сэзоне 2006—2007 гадоў Снэйдэр забіў за «Аякс» 18 галоў, і якасьцю сваёй гульні зьвярнуў увагу сэлекцыянэраў «Рэалу». У выніку 12 жніўня 2007 году футбаліст быў прадстаўлены ў якасьці гульца мадрыдзкага клюбу. Пераход Снэйдэра абыйшоўся ў 27 мільёнаў эўра, а сам футбаліст стаў другім у сьпісе самых дарагіх галяндзкіх гульцоў. Ён змог замацавацца ў складзе «Рэалу» правёўшы 30 гульняў і забіўшы 9 галоў.
Правёўшы яшчэ адзін сэзон у «Рэале», улетку 2009 году Снэйдэр быў вымушаны пакінуць каманду. Пасьля доўгіх угавораў Вэсьлі ўсё ж такі пакінуў Мадрыд і пераехаў у мілянскі «Інтэр» за трансфэрны кошт роўны 15 млн эўра. У новым клюбе Снэйдэр стаў важнай часткай каманды і дапамог ёй выйграць усе трафэі ў 2009—2010 гадох, як то Чэмпіянат Італіі, Кубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў. 20 студзеня 2013 году Вэсьлі перайшоў у склад турэцкага клюбу «Галатасарай» за 7,5 мільёну эўра.
Міжнародная
У нацыянальную зборную Нідэрляндаў Снэйдэр пачаў прыцягвацца з 2003 году. Дэбютны матч паўабаронцы адбыўся ў красавіку супраць каманды Партугаліі. Пасьля гэтага футбаліст стаў рэгулярна атрымліваць запрашэньні ў нацыянальную каманду. Снэйдэр прымаў удзел на чэмпіянаце сьвету 2006 году (5 матчаў, 1 жоўтая картка). У адборачнай кампаніі чэмпіянату Эўропы 2008 Снэйдэр згуляў 10 матчаў і забіў 2 галы. На самім жа Эўра ён быў прызнаны адным з найлепшых гульцоў — ён згуляў усе матчы сваёй каманды і адзначыўся некалькімі галамі ў брамы зборных Францыі і Італіі. Снэйдэр бліснуў і на Чэмпіянаце сьвету 2010 году ў складзе зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Дасягненьні

«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2006
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2008
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2010
- Уладальнік Кубка Італіі: 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2010
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2013, 2015, 2016
«Аль-Гарафа»:
- Уладальнік Кубка зорак Катару: 2019
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads