Яганэс Брамс
нямецкі кампазытар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яга́нэс Брамс (па-нямецку: Johannes Brahms; 7 траўня 1833, Гамбург, Нямеччына — 3 красавіка 1897, Вена, Аўстрыя) — нямецкі кампазытар і піяніст, адзін зь вядучых музыкаў пэрыяду Рамантызму. Нарадзіўшыся ў Гамбургу, Брамс правёў большасьць свайго прафэсійнага жыцьця ў Вене, Аўстрыя, дзе ён быў лідэрам музычнае сцэны. Цягам жыцьця, папулярнасьць і ўплывовасьць Брамса было вельмі істотнай; сыходзячы з камэнтара нямецкага дырыжэра і піяніста дзевятнаццатага стагодзьдзя Ганса фон Бюлоў, Брамса часам прылічваюць да такіх кампазытараў, як Ёган Сэбастыян Бах і Людвіґ ван Бэтговэн.
Яганэс Брамс | |
Johannes Brahms | |
Дата нараджэньня | 7 траўня 1833 |
---|---|
Месца нараджэньня | Гамбург, Нямеччына |
Дата сьмерці | 3 красавіка 1897 (63 гады) |
Месца сьмерці | Вена, Аўстра-Вугоршчына |
Прычына сьмерці | рак печані[d][1] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Нямеччына |
Прафэсія | кампазытар, піяніст, дырыжэр |
Навуковая сфэра | клясычная музыка, сымфонія, камэрная музыка[d] і акадэмічная музыка[d] |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1833—1897 |
Псэўданімы | G.W. Marks |
Жанры | рамантызм |
Інструмэнты | фартэпіяна[1], віялянчэль[1] і валторна[d][1] |
Псэўданімы | G.W. Marks |
Бацька | Johann Jakob Brahms[d][1] |
Маці | Johanna Henrica Christian jester[d][1] |
Узнагароды | |
Сайт | brahms-institut.de/… (ням.) |
Подпіс | |
Брамс пісаў музыку для фартэпіяна, камэрных ансабляў, сымфанічнага аркестра, вакальных партыяў і хора. Будучы віртуозным піяністам, ён уласнаручна выконваў свае першыя музычныя работы; таксама, ён працаваў зь вядучымі тагачаснымі музычнымі выканаўцамі, уключаючы піяністку Клару Шуман і віялянчэліста Ёзэфа Ёахіма. Шматлікія ягоныя работы сталі галоўным элемэнтам сучасных канцэртных рэпэртуараў. Брамс, як няўмольны пэрфэкцыяніст, зьнішчыў шмат сваіх работаў і некаторыя пакінуў неапублікаванымі.
Брамс быў наватарам і традыцыяналістам адначасова. Яго музыка шчыльна абапіраецца на музычныя структуры і кампазыцыйную тэхніку барочных і клясыцыстычных майстраў. Ён быў майстрам контрапункта, складанага і цяжка засвойвамага мэтаду складаньня музычнага твору, якім праславіўся Бах, а таксама музычнае распрацоўкі — кампазыцыйнага прыёма, які распачаў Ёзэф Гайдн, Вольфганг Амадэй Моцарт і Бэтговэн. Брамс імкнуўся ўшанаваць «чысьціню» гэтых пачэсных «нямецкіх» музычных структураў і пераўвасобіць іх у сымбаль рамантычнага стылю. Тым часам, як шмат яго сучасьнікаў лічылі яго музыку занадта акадэмічнай, ягоным укладам у сусьветную музыку і майстэрствам захапляліся такія адрозныя адзін ад аднаго асобы, як перадавы аўстрыйскі кампазытар Арнольд Шонбэрг і кансэрватыўны ангельскі кампазытар Эдвард Элгар. Дасканалая і высока распрацаваная сутнасьць твораў Брамса была зыходным пунктам і натхненьнем для наступных пакаленьняў кампазытараў.