From Wikipedia, the free encyclopedia
1-я дывізія «Янашык» (па-славацку: 1. divízia „Jánošík“) — баявая адзінка Першае Славацкае Рэспублікі, утвораная напярэдадні ўварваньня ў Польшчу.
1-я дывізія «Янашык» | |
1. divízia „Jánošík“ | |
Гады існаваньня | 26 жніўня — 7 кастрычніка 1939 году |
---|---|
Краіна | Славаччына |
Уваходзіць у | Палявая армія «Бэрналак» |
Тып | пяхота |
Функцыя | падтрыманьне нямецкага наступленьня |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Удзел у | Уварваньне ў Польшчу |
Вядомыя камандзіры | Антон Пуланіх |
Мабілізацыя славацкага войска пачалася 26 жніўня 1939 году. Таксама 26 жніўня ўжо быў выдадзены прыказ на перадысьлякацыю дывізіі на лінію Левача—Сьпішске-Подградзьдзе—Сьпішска-Нова-Вес—Прэшаў. На другі дзень камандоўства дывізіі было накіраванае ў Сьпішску-Нову-Вес. 31 жніўня дывізія была ўзмоцненая 1-ым пяхотным полкам, які быў вылучаны са складу 3-й дывізіі. Таксама да дывізіі далучыўся 6-ы пяхотны полк, які быў ўтвораны ў выніку задзіночаньня 1-га, 3-га і 4-га самастойных батальёнаў. Да гэтага 6-ы пяхотны полк належыў да 2-й дывізіі. Аднак адначасова з дывізіі былі вылучаныя 5-ы пяхотны полк як мабільны рэзэрв і 2-і самастойны батальён, які разам з 5-м і 6-м самастойным батальёнам утварыў 21-ы пяхотны полк у складзе 3-й дывізіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.