Кежмарак
места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ке́жмарак (па-славацку: Kežmarok, па-нямецку: Kesmark/Käsmark, па-вугорску: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левочскімі Вэрхамі. Цэнтар Сьпіскай вобласьці Прэшаўскага краю. Насельніцтва каля 17 000 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Кежмарак паўстаў у XIII ст. аб’яднаньнем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каляністаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісьце караля Бэлы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадзкія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе і атрымаў права арганізаваць уласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).
У Кежмарку ўвесну 1410 году, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з каралём Жыгімонтам. 6 красавіка крыжакі зьдзейсьнілі спробу забойства Вітаўта, падпаліўшы тую частку места, дзе ён разьмясьціўся. У пажары аддзел наймітаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[3].
25 красавіка 1433 году горад быў значна пашкоджаны гусіцкім нападам. Пасьля 1440 году ў Кежмарку засядаў граф Сьпіша. У XV стагодзьдзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) зрабіўся вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагодзьдзя горад адзінагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.
Кежмарк быў цьвердзю магутнага роду Цёкалі (Thököly).
У 1918 году група кежмарскіх славакаў абвясьціла незалежную Славацкую рэспубліку.
Да Другой сусьветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасьць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая габрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першае Славацкае рэспублікі блізу 3000 габрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лягеры сьмерці. Усе немцы пакінулі места ў 1944 годзе пры набліжэньні Чырвонае арміі.
У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2001 году ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21% зь іх славакі, 1,59% цыганы, 0,83% чэхі і 0,43% немцы[4]. Па веравызнаньні 77,50% рыма-каталікі, 10,98% без рэлігійнае прыналежнасьці, 4,83% лютаране і 2,63% грэка-каталікі[4].
Гарады-пабрацімы[5]
Славутыя ўраджэнцы
- Войцех Аляксандар, рэнтгеноляг
- Любаш Бартэчка, хакеіст
- Карл Сованка, мастак і скульптар
- Радаслаў Сухі, хакеіст
- Імрэ Цёкалі, прынц Трансыльваніі
- Юрай Герц, кінарэжысэр
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads