Android
From Wikipedia, the free encyclopedia
Android (па-беларуску: Андро́ід) — апэрацыйная сыстэма, пабудаваная на ядры Linux. Першапачаткова была разробленая кампаніяй Android Inc., але пазьней купленая Google Inc. Сыстэма дазваляе распрацоўшчыкам рабіць праграмы, напісаныя на Java, кіруючы прыладай-гостэрам праз адмысловыя ўбудаваныя бібліятэкі.[1]. З 2017 году «Андроід 7» займеў перадусталяваны беларускамоўны інтэрфэйс.
- Пра мабільны тэлефон ад Google глядзіце артыкул Nexus One.
Android | |
Галоўны экран Android 9 Pie | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Гугл (г. Маўнтын-Вію, штат Каліфорнія, ЗША) | |
Выпускі | |
Сямейства АС | Лінукс |
Першы выпуск | 20 верасьня 2008 (15 гадоў таму) |
Апошні стабільны рэліз | 14 (4 кастрычніка 2023) |
Мовы | беларуская і звыш 100 іншых |
Мовы праграмаваньня | C, C++, Kotlin, XML Schema, Java |
Тып ядра | Маналітнае (Ядро Лінукс) |
Стандартны інтэрфэйс | Графічны |
Ліцэнзія |
Ліцэнзія Апачы 2.0, GPL 2.0 (для ядра Linux) |
Вэб-сайт | www.android.com |
Бягучы стан |
Першая дыстрыбуцыя Android была апублікаваная 5 лістапада 2007 году адначасова з утварэньнем Open Handset Alliance, кансорцыюму 52[2] вытворцаў апаратнага і праграмнага забесьпячэньня, кампаніяў тэлеком-сэктару, які абвясьціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прыладаў. Большасьць коду Android распаўсюджваецца Google на ўмовах вольнае ліцэнзіі Апачы з адкрытым выточным кодам.