пераносная процітанкавая ракетная зброя ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
FGM-148 «Джавэлін» (па-ангельску: FGM-148 Javelin — «дроцік») — пераносны процітанкавы ракетны комплекс (ПТРК) вырабніцтва амэрыканскіх прадпрыемстваў Raytheon і Lockheed Martin. Першы сэрыйны ПТРК трэцяга пакаленьня, якому ўласьцівы прынцып «стрэліў і забыў» — ракета мае цеплавую галоўку саманавядзеньня, таму апэратар ракетнага комплексу ня мае патрэбы суправаджаць і карэктаваць палёт ракеты пасьля запуску, пакуль яна набліжаецца да цэлі. Аператар таксама можа выбраць адзін з двух рэжымаў атакі ракеты: атака зьверху, для пашкоджаньня бранятэхнікі ў менш абаронены дах, або атака па простай.
FGM-148 Javelin | |
---|---|
Пара амэрыканскіх військових здійснює пуск FGM-148 Javelin | |
Тып | процітанкавы ракетны комплекс |
Краіна паходжаньня | ЗША |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1996 |
Войны | Вайна ў Іраку[1][2] Вайна ў Аўганістане (2001—2014)[3][4] Апэрацыя «Няскораная свабода» (2001—2014) Апэрацыя «Свабода Іраку» / Апэрацыя «Новы сьвітанак» (20 сакавіка 2003 — 15 сьнежня 2011)[5] Грамадзянская вайна ў Сырыі[6] |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Texas Instruments, Martin Marietta (цяпер Raytheon, Lockheed Martin) |
Дата стварэньня | чэрвень 1989 |
Вытворца | Raytheon, Lockheed Martin |
Кошт адзінкі | US$ 246 000 (бюджэт ЗША 2014)[7] (FGM-148F) |
Вытворчасьць | з 1996 |
Адзінак створана | болей за 40 000 (2014 рок)[8] |
Мадыфікацыі | * FGM-148 Javelin (базавая)
|
Характарыстыкі | |
Вага | 22,3 кг (комплекс цалкам з ракетай) Асобна CLU: 6,4 кг[9] |
Даўжыня | Ракета: 1,1 м Транспартна-пускавы кантэйнэр: 1,2 м |
Дыямэтар | Ракеты: 127 мм Транспартна-пускавы кантэйнэр: 142 мм |
Экіпаж | 2 |
Найбольшая далёкасьць |
першыя мадэлі: 2500 м сучасныя мадыфікацыі: 4750 м[10] |
Боегалоўка | тандэмная кумулятыўна (HEAT) Прабіцьцё 600—800 мм катанай гамагеннай брані[11] |
Маса боегалоўкі | 8,4 кг[12] |
Мэханізм дэтанацыі | кантактнага дзеяньня |
«Джавэлін» прызначаны для зьнішчэньня бранятэхнікі, умацаваньняў на зямлі, а таксама асобных лятальных апаратаў на нізкай вышыні і хуткасьці — верталётаў або бесьпілётнікаў.
Распрацоўка вялася з 1986 року, у 1996 року комплекс паступіў на ўзбраеньне арміі ЗША. Пасьпяхова выкарыстоўваўся ў Іраку. Пастаўляецца на экспарт у розныя краіны сьвету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.