![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/Jedna%25C5%259B%25C4%2587._1921%252C_Nr._27.pdf/page1-640px-Jedna%25C5%259B%25C4%2587._1921%252C_Nr._27.pdf.jpg&w=640&q=50)
Jednaść
беларуская газэта ў Вільні ў 1921—1922 роках / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Jednaść» — беларуская грамадзка-палітычная газэта палянафільскай арыентацыі. Выдавалася лацінкай у Вільні ў 1921—1922 гадах пад рэдакцыяй Васіля Шышкова (W. Šyškoŭ)[1]. Будучае адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці бачыла толькі ў сувязі з Польшчай. Заклікала да яднаньня беларусаў перад расейскай небясьпекай. Паведамляла пра стварэньне Краёвай сувязі, беларуска-летувіскія адносіны. Друкавала літаратурныя творы[2].
Jednaść | |
![]() | |
Тып | тыднёвая |
---|---|
Галоўны рэдактар | Васіль Шышкоў |
Заснаваная | 6 траўня 1921 |
Закрытая | 1922 |
Палітыка | палянафільства[d] |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня, Стромая (Малая партовая) вул. 3-1 |
Jednaść у Вікісховішчы |
У траўні 1921 году віленскі стараста выдаў цыркуляр камэнданту віленскай паліцыі, у якім адзначалася, што «гэтае выданьне выступае пад лёзунгам адзінства з Польшчай, таму ня трэба яму перашкаджаць і стрымліваць распаўсюджваньне штотыднёвіка на тэрыторыі Сярэдняй Літвы, а ўплываць там, дзе ёсьць беларускае насельніцтва, на пашырэньне яго чытаньня»[3].