Muse
From Wikipedia, the free encyclopedia
Muse (па-беларуску. муза) — брытанскі альтэрнатыўны рок-гурт, заснаваны ў 1994 годзе ў горадзе Тынмут (графства Дэван). Са дня свайго заснаваньня гурт складаўся з Мэт’ю Бэламі (вядучы вакал, гітара, клавішы), Крыстафэра Ўолстэнголма (бас-гітара, бэк-вакал) і Дамініка Говарда (ударныя, пэркусія). Пасьля выхаду «Black Holes and Revelations» Морган Нікалз (клявішы, сэмплы, бэк-вакал) увесь час выступае з гуртом на жывых канцэртах. Muse шырока вядомыя за свае энэргічныя і экстравагантныя жывыя выступленьні[5][6][7], а таксама за іхняе зьліцьцё розных музычных жанраў, такіх як прагрэсіў-рок, клясычная музыка, гэві-мэтал і электроніка з паўторнымі тэмамі аб рэвалюцыі[8].
Muse | |
Muse у Інтэрнацыянальным цэнтры, Канада, 1 жніўня 2007. Зьлева направа: Мэт’ю Бэламі, Дамінік Говард і Крыстафэр Ўолстэнголм. | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1994 — дагэтуль |
Адкуль | Тынмут, Дэван, Ангельшчына |
Жанр(ы) | альтэрнатыўны рок[1][2], сымфонік-рок (пазьнейшыя альбомы)[3][4], прагрэсіў-рок |
Выдавец | Mushroom Records, A&E Records, Warner Bros. Records, East West Records, Taste Media, Helium 3 |
Удзельнікі | |
Мэт’ю Бэламі Крыстафэр Ўолстэнголм Дамінік Говард | |
http://muse.mu/ |
Muse выпусьцілі шэсьць студыйных альбомаў: «Showbiz» (1999), «Origin of Symmetry» (2001), «Absolution» (2003), «Black Holes and Revelations» (2006), «The Resistance» (2009) ды «The 2nd Law» (2012); жывы альбом HAARP (2008) і альбом ня ўключаных у іншыя альбомы B-side трэкаў з відэазапісам жывога канцэрту ў Парыжы «Hullabaloo Soundtrack» (2002).
«Black Holes and Revelations» намінаваўся на Mercury Prize і ўдастоіўся трэцяга месца ў часопісе New Musical Express у сьпісе найлепшых альбомаў за 2006 год[9]. Цягам усёй сваёй кар’еры Muse атрымалі шматлікія музычныя ўзнагароды: пяць MTV Europe Music Awards, пяць Q Awards, восем NME Awards, дзьве BRIT awards і чатыры Kerrang! Awards. Перад выпускам «The Resistance» Muse прадалі больш за восем мільёнаў копіяў па ўсяму сьвету[10]. 26 кастрычніка 2009 Muse атрымалі ўзнагароду ў намінацыі «Найлепшы гурт сучаснасьці» на цырымоніі ўручэньня штогадовых прэміяў музычнага часопіса Q[11]. У 2010 годзе гурт стаў уладальнікам ганаровай прэміі Silver Clef, якую штогод раздае брытанскі дабрачынны фонд Nordoff Robbins[12].