S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl
From Wikipedia, the free encyclopedia
S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl (па-беларуску: S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю) — кампутарная гульня, постапакаліпсічны шутэр ад першай асобы ўкраінскага распрацоўшчыка GSC Game World, выдадзеная 20 сакавіка 2007 году ў ЗША, у Канадзе і 23 сакавіка 2007 году ў Эўропе і СНД.
S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl | |
Дата выпуску | 20 сакавіка 2007 (ЗША, Канада)[1] 22 сакавіка 2007 (Аўстралія) 23 сакавіка 2007 (СНД)[2] астатні сьвет — 31 жніўня 2007 |
---|---|
Дата анансаваньня | 27 сакавіка 2002 |
Апошняя вэрсія | 1.0006 (11 сакавіка 2008) |
Жанр | шутэр ад першай асобы[d], трымценьнік на выжываньне, навукова-фантастычная відэагульня[d] і постакапаліптычная відэагульня[d][3] |
Сэрыя | S.T.A.L.K.E.R.[d] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | GSC Game World |
Выдавец | THQ[d], GSC Game World, Deep Silver[d], cdp.pl[d] і E Frontier[d] |
Мова інтэрфэйсу | расейская мова, украінская мова, ангельская мова, француская мова, італьянская мова, гішпанская мова, нямецкая, японская мова і польская мова |
Прадусар | |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | X-Ray |
Плятформа | Windows[4] |
Рэжым | шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d][5] і аднакарыстальніцкая гульня[d][5] |
Носьбіт | аптычны дыск і лічбавы распаўсюд[d] |
Кіраваньне | клявіятура кампутара[d] і кампутарная мыш |
Афіцыйны сайт | |
S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl у Вікісховішчы |
Жанр гульні вытворцам вызначаецца як «Survival FPS» з элемэнтамі RPG: разумеецца, нараўне з элемэнтамі звычайнага шутэра, наяўнасьць варожага навакольнага асяродзьдзя, што, адпаведна, павінна істотна ўскладняць умовы выжываньня. Акрамя таго, для дасягненьня фіналу гулец павінен выконваць розныя заданьні, хоць гэта падае яму вызначаную волю выбару. Асноўнай асаблівасьцю дадзенай сэрыі гульняў зьяўляюцца гульнявыя лякацыі, створаныя на аснове дакумэнтальных здымкаў, зробленых у 30-кілямэтровай зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС.
На 24 сакавіка 2007 году праект «S.T.A.L.K.E.R.» займаў восьмую пазыцыю ў чарце продажаў для розных плятформаў, і першае — сярод гульняў для РС па рэйтынгу брытанскай арганізацыі ELSPA. А ўжо праз год — 12 лютага 2008 — была прадстаўленая інфармацыя аб тыражы гульні: 950 тысячаў копіяў на тэрыторыі СНД і 700 тысячаў на Захадзе.