![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Map_of_SEATO_member_countries_-_de.svg/langbe-tarask-640px-Map_of_SEATO_member_countries_-_de.svg.png&w=640&q=50)
SEATO
From Wikipedia, the free encyclopedia
SEATO (па-ангельску: South East Asia Treaty Organization — Арганізацыя дамовы Паўднёва-Ўсходняй Азіі) — вайскова-палітычная арганізацыя са штаб-кватэрай у Бангкоку, якая зьявілася ў выніку Манільскай дамовы 8 верасьня 1954 году.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Map_of_SEATO_member_countries_-_de.svg/640px-Map_of_SEATO_member_countries_-_de.svg.png)
Гэта быў адказ ЗША на паразу Францыі ў Індакітаі. Мэтай арганізацыі было спыненьне наступленьня камунізму ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, вырашэньня спрэчак паміж удзельнікамі, узаемадапамога ў выпадку агрэсіі.
У арганізацыю ўваходзілі наступныя краіны:
- Аўстралія
- Філіпіны
- Францыя
- Вялікабрытанія
- ЗША
- Новая Зэляндыя
- Пакістан
- Тайлянд
Прэстыж арганізацыі быў значна падарваны пасьля ўварваньня ЗША ў Віетнам. Гэта выклікала прапановы па спыненьні дзейнасьці арганізацыі. Пакістан пакінуў SEATO 7 лістапада 1973 году, а Францыя 30 чэрвеня 1974 году. 30 чэрвеня 1977 году пад час канфэрэнцыі ў Бангкоку SEATO была распушчана.