Ģ
літара пашыранай лацінкі, 11-ая літара латыскага альфабэту From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ģ, ģ (G з сэдзі́льлю, ґе; курсіў: Ģ ģ) — літара пашыранага лацінскага альфабэту, 11-ая літара латыскага альфабэту[1][2].
Літара таксама выкарыстоўвалася ў лацінскім альфабэце саама сярэдзіны 1930-х гадоў[3].
Remove ads
Назва
Табліца з назвамі й вымаўленьнем літары Ģ у розных мовах Эўропы.
Гісторыя
У 1848 годзе Ісраэль Альжыр апублікаваў ангельскую Біблію з вымаўленьнем некаторых назоўнікаў, выкарыстоўваючы літару Ģ, якая вымаўляецца як звонкі паднябенна-альвэалярны афрыкатны зычны [dʒ], напрыклад: g͏̧ĕlʹĭd, g͏̧y̆pʹsy[5].
Латыская мова
Літара (разам зь іншымі літарамі з сэдзільлю) была ўведзеная ў латыскі альфабэт у 1908 годзе камісіяй пад кіраўніцтвам К. Мюленбаха.
У 1919[6]—1921 гадох латыскі альфабэт быў стандартызаваны: ꞡ, ꞣ, ł, ꞥ, ꞧ былі замененыя на ģ, ķ, ņ, ŗ[7]. У выпадку літары g коска перагортваецца й ставіцца ў верхняй частцы літары. Гэтая коска першапачаткова мае форму сэдзілі.
Ģ супрацьпастаўляецца глухому «Ķ», які азначае гук [c][8]. Літара часта сустракаецца ў словах замежнага паходжаньня, асабліва ў запазычаньнях XVII стагодзьдзя й раней.
Украінская мова
Літара выкарыстоўваецца для лацінізацыі (ISO) украінскае мовы й пазначае літару Ґ і гук [g].
Цікавыя факты
- У стандарце ISO 9 літара зьяўляецца афіцыйнай лацінскай трансьлітарацыяй кірылічнай літары Ӷ;
- Пры адсутнасьці ў шрыфце сымбаля Ģ ён можа замяняцца літараспалучэньнем gj.
Заўвагі
- Гэты артыкул зьмяшчае фанэтычную транскрыпцыю ў Міжнародным фанэтычным альфабэце (МФА). Уводную інструкцыю па сымбалях МФА чытайце на Дапамога:МФА. Пра адрозьненьні між [ ], / / і ⟨ ⟩ чытайце ў МФА § Разьдзяляльнікі дужак і транскрыпцыі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads