G (літара)

From Wikipedia, the free encyclopedia

G (літара)
Remove ads

G, g (ґе; курсіў: G g) — 7-ая літара лацінскага альфабэту, 12-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Remove ads

Назва

Табліца з назвамі й вымаўленьнем літары G у розных мовах Эўропы.

Больш інфармацыі Мова, Назва ...

Характарыстыка

Больш інфармацыі Gg Gg Gg Gg ...

Выкарыстаньне

  • У біяхіміі G — сымбаль гліцыну й гуаназіну, а таксама тып бялку (G-бялок).
  • У астраноміі g — прэфікс папярэдняга абазначэньня камет, астэроідов і малых плянэт, адкрытых зь 1 па 15 красавіка любога году.
  • У міжнароднай сыстэме нумарных знакаў транспартных сродкаў пазначае Габон.
  • У музыцы нота соль альбо акорд соль мажор.
  • У фінансах — на Нью-Ёрцкай фондавай біржы пазначае кампанію Gillette.
  • У мовах праграмаваньня G-мова праграмаваньня, які выкарыстоўваецца ў LabVIEW.
  • У фізыцы G гравітацыйная пастаянная і энэргія Гібса, g — адзінка паскарэньня, выкліканага гравітацыяй, а таксама множнік Ляндэ (або g-фактар) і Мэтрыка прасторы-часу, g глюон, элемэнтарная бязмасавая часьціца.
  • У паштовых індэксах першая літара: у Канадзе пазначае правінцыю Квэбэк; у Вялікабрытаніі Глазга.
  • У кіно G — рэйтынг General audiences па сыстэме рэйтынгаў амэрыканскай кінаасацыяцыі — «фільм дэманструецца без абмежаваньняў».

Гісторыя

У этрускім альфабэце, які ёсьць асновай лацінскага, гук /g/ абазначаўся літарай, падобнай па напісаньні з C. Да трэцяга стагодзьдзя да н. э. у лацінскай мове літара C пазначала й гук /k/, і гук /g/. Перажытак такога дваістага абазначэньня захаваўся ў традыцыі скарачаць рымскія імёны Гай і Гней як C. і Cn., адпаведна.

Прыкладна ў трэцім стагодзьдзі да н. э. да літары C дадалі зьнізу вэртыкальную рысу, атрымаўшы новую літару. У пісьмовых крыніцах згадваецца вынаходнік літары G Спурый Карвілій Руга[6], які вучыў каля 230 да н. э., — першы рымлянін-вольнаадпушчанік, які адкрыў платную школу. Дзякуючы шырокаму прымяненьню рымлянамі засечак у вэртыкальнай рысы новай літары зьявілася гарызантальная засечка, якая разьвілася ў неадʼемны гарызантальны элемэнт сымбаля G. пры гэтым вэртыкальная рыса, наадварот, стала неабавязковым элемэнтам, у многіх сучасных шрыфтах не выкарыстоўваным. У рукапісным варыянце вэртыкальную рысу малявалі ў выглядзе хвосьціка ў літары C, як у адным з варыянтаў напісаньня грэцкай літары сыгмы.

Remove ads

Цікавыя факты

Thumb
  • Сучасная маленькая літара g мае два друкарскіх варыянты: «адкрыты хвост» і «завесны хвост».

Заўвагі

  1. Гэты артыкул зьмяшчае фанэтычную транскрыпцыю ў Міжнародным фанэтычным альфабэце (МФА). Уводную інструкцыю па сымбалях МФА чытайце на Дапамога:МФА. Пра адрозьненьні між [ ], / / і   чытайце ў МФА § Разьдзяляльнікі дужак і транскрыпцыі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads