Ёакім Мэгле

дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёакім Мэгле
Remove ads

Ёакім Мэгле (па-дацку: Joakim Mæhle; нар. 20 траўня 1997 году) — дацкі футбаліст, правы абаронца нямецкага клюбу «Вольфсбург» і нацыянальнай зборнай Даніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Футболам пачаў займацца ў родным мястэчку пакуль ня быў заўважаны скаўтамі «Ольбаргу» ў 12-гадовым узросьце[3]. Ва ўзросьце 19 гадоў Мэгле далучыўся да табару асноўнага складу, падпісаўшы працоўнае пагадненьне з клюбам[4]. Дэбют маладзёна прыпаў на 7 жніўня 2016 году, калі Мэгле выйшаў на замену на 89-й хвіліне ў матчы дацкага чэмпіянату супраць «Норшэляну». 11 лістапада 2016 году Мэгле падоўжыў кантракт да 2020 году[5], але ўжо ў красавіку 2017 году «Ольбарг» пацьвердзіў, што яны вядуць перамовы з замежным клубам наконт Мэгле.

9 траўня 2017 году «Ольбарг» пацьвердзіў, што гулец пераходзіць да табару бэльгійскага клюбу «Генк»[3]. Бэльгійцы разглядалі данца ў якасьці замены Тымаці Кастаню, які перайшаў у «Аталянту». Мэгле дэбютаваў за «Генк» 29 ліпеня 2017 году ў першым матчы сэзону супраць «Ваасьлянд-Бэвэрэну». У сваім першым сэзоне ў новым клюбе абаронца ня быў гульцом старту, саступаючы месца Клінтану Маце. Аднак, у другім сэзоне, пасьля сыходу Маты ў «Бруге», Мэгле травала замацаваўся ў стартавым складзе, стаўшы адным з ключавых футбалістаў клюбу. У тым жа сэзоне «Генк» стаў чэмпіёнам краіны.

22 сьнежня 2020 году «Генк» абвесьціў, што згодна з дамовай Мэгле падпісаў пяцігадовы кантракт з «Аталянтай» за 10 млн эўра. Ягоны пераход быў афіцыйна замацаваны 4 студзеня 2021 году[6]. Абаронца дэбютаваў у Сэрыі А ў складзе клюбу 6 студзеня ў матчы супраць «Пармы», у якім «Аталянта» трывала паразу зь лікам 3:0. 28 лютага Мэгле дапамог клюбу здабыць перамогу зь лікам 2:0 над «Сампдорыяй».

Remove ads

Дасягненьні

«Генк»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads