Ёзуа Кіміх

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёзуа Кіміх
Remove ads

Ёзуа Ва́льтэр Кі́міх (па-нямецку: Joshua Walter Kimmich; нар. 8 лютага 1995 году) — нямецкі футбаліст, абаронца мюнхэнскай «Баварыі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Шырока вядомы праз сваю ўнівэрсальнасьць, добрыя перадачы і стрэлы па браме, накіраванасьць на барацьбу і спартовую агрэсію[4][5][6]. Яго часта параўноўваюць з былым капітанам мюнхэнскай «Баварыі» Філіпам Лямам, пераемнікам якога гулец час ад часу лічыцца[7][8].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Кіміх ёсьць выхаванцам моладзевай акадэміі «Штутгарту». У ліпені 2013 году гулец перайшоў у табар «РБ Ляйпцыгу», склаўшы ўгоду на 2 гады. На той час ляйпцыскі клюб значыўся ў трэцім нямецкім дывізіёне, у рамках якога ён дэбютаваў 28 верасьня таго ж году, выйшаўшы на зьмену ў матчы супраць «Унтэргахінгу» (2:2). Свой першы гол малады футбаліст забіў праз два месяцы 30 лістапада, улучыўшы мяч у браму «Заарбрукену» і дапамогшы клюбу выгуляць супернікаў зь лікам 3:2[9]. Сэзон Кіміх скончыў трывалым гульцом асноўнага складу, а клюб прасунуўся ў Бундэсьлігу 2[10]. Наступны сэзон склаўся дзеля гульца ня менш блага, чымсьці папярэдні, бо спартовец згуляў 29 матчаў за клюб, які, аднак, фінішаваў у некалькіх кроках ад падвышэньня.

Выдатная гульня маладога таленту была запрыкмечаная кіраўнікамі «Баварыі», якая склала з гульцом пагадненьне на пачатку 2015 году. Паводле ўмоваў баварскі клюб выдаткаваў 7 млн эўра за набыцьцё паўабаронцы, але амаль усе грошы атрымаў «Штутгарт», як клюб, які выхаваў спартоўца[11]. Дэбют Кіміха адбыўся 9 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Нямеччыны супраць «Нётынгена». Толькі празь месяц тагачасны трэнэр мюнхэнцаў Пэп Гвардыёля даў магчымасьць гульцю дэбютаваць у матчы Бундэсьлігі, то бок Кіміх зьявіўся на полі ў канчатку сустрэчы з «Аўгсбургам»[12]. Праз чатыры дні Кіміх дэбютаваў у гасьцявым матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алімпіякоса», і праз тры дні ён упершыню выйшаў у старце ў Бундэсьлізе, згуляўшы 90 хвілінаў матчу супраць «Дармштату-98» (3:0)[13][14]. У выніку па сканчэньні сэзону гулец зьявіўся на полі ў 23 сустрэчах. У наступным гульнявы час футбаліста толькі павялічыўся і ён стаў трывалым гульцом асноўнага складу «Баварыі».

Remove ads

Дасягненьні

«Баварыя»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads