Бундэсьліга

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Нямеччыны па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia

Бундэсьліга
Remove ads

Бундэсьліга (па-нямецку: Fußball-Bundesliga; саюзная ліга) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Нямеччыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Нямеччыны.

Хуткія факты Краіна, Канфэдэрацыя ...

Спаборніцтва зьяўляецца найвышэйшай лігай чэмпіянату Нямеччыны па футболе. Бундэсьліга мае 18 камандаў, якія аспрэчваюць тытул чэмпіёна краіны. Сэзон пачынаецца ў жніўні й доўжыцца па травень наступнага году. Большасьць гульняў праводзяцца па суботах і нядзелях. Пераможца Бундэсьлігі акрамя тытулу чэмпіёну Нямеччыны атрымлівае права на ўдзел у Супэркубку Нямеччыны. Тры каманды, якія набралі найменшую колькасьць ачкоў, пасьля сканчэньня сэзону пераходзяць у Бундэсьлігу 2. Цягам сэзону прысвойваюцца ўзнагароды найлепшаму гульцу месяца, найлепшаму навічку. Паводле фінансавых паказчыкаў у эўрапейскім футболе Бундэсьліга лічыцца адной з чатырох наймацнейшых разам с ангельскай Прэм’ер-Лігай, італьянскай Сэрыяй A ды гішпанскай Ля Лігай.

Бундэсьліга была ўтвораная ў 1963 годзе ў Заходняй Нямеччыне. У 1991 годзе ў Бундэсьлізе пачалі ўдзельнічаць клюбы з усёй Нямеччыны.

Remove ads

Сэзоны

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads