Ёнас Трынкунас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёнас Трынкунас (28 лютага 1939, Клайпеда — 20 студзеня 2014, Вільня) — летувіскі этноляг, фальклярыст, заснавальнік нэапаганскага руху «Рамува», крывіс.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1957 годзе скончыў сярэднюю школу ў Коўне. У 1965 годзе скончыў вывучэньне філялёгіі на факультэце мовы й літаратуры Віленскага ўнівэрсытэту, атрымаў спэцыяльнасьць філёляга. У 1969—1973 працаваў асьпірантам на катэдры філялёгіі. У 1969 годзе заснаваў краязнаўчую суполку «Рамува», з-за чаго ў 1973 годзе быў выгнаны з унівэрсытэту па палітычных матывах. Празь некаторы час вярнуўся да працы ва ўнівэрсытэце, працаваў асыстэнтам у інстытуце філязофіі й сацыялёгіі. У Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце выкладаў народную культуру.
У 2002 абраны вярхоўным крывісам Рамувы. Браў удзел у міжнародных канфэрэнцыях па пытаньнях традыцыйных рэлігіяў. Пісаў артыкулы ў летувіскай ды францускай прэсе, выдаў некалькі кнігаў. Удзельнік фальклёрнага калектыву Kūlgrinda, Садружнасьці этнічнай культуры, Народнага дому, Рады справаў Малое Летувы, клюбу «Прусы», іншых арганізацыяў.
Меў жонку Інію, фальклярыстку, заснавальніцу суполкі Kūlgrinda, культурнага сацыёляга й псыхоляга, выкладчыцу ў Віленскім унівэрсытэце права й бізнэсу, дачок Рымгайлэ, Ветру, Угнэ, Індрэ.
У 1997 року быў узнагароджаны прэміяй імя Ёнаса Басанавічуса. У 2013 годзе атрымаў Рыцарскі крыж ордэну Гедыміну ВКЛ.
Пахаваны на Раканцішкаўскіх могілках у Вільні.
Remove ads
Бібліяграфія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads