Ёргас Карагуніс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёргас Карагуніс (па-грэцку: Γιώργος Καραγκούνης; нар. 6 сакавіка 1977 году, Піргас, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст, паўабаронца. Апошнім клюбам гульца быў ангельскі «Фулгэм». Раней выступаў за нацыянальную зборную Грэцыі, правёўшы за каманду 139 матчаў. Ён больш за ўсё вядомы, як аўтар першага голу чэмпіянату Эўропы 2004 году, які дапамог камандзе перамагчы ў першым матчы на турніры, у якім грэкі нечакана сталі чэмпіёнам[4].
Ягоны стыль гульні ў спалучэньні з адносна невялікім ростам набылі яму параўнаньне з былой зоркай грэцкага футболу Міміса Дамазаса.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Улетку 1995 году, Карагуніс далучыўся да «Панатынаікосу» ва ўзросьце 18 гадоў, але было адпраўлены на два гады ў клюб «Апалён» Сьмірніс, дзе ён стаў сталым бамбардзірам на працягу двух сэзонаў. Акрамя «Панатынаікоса» за сваю кар’еру выступаў за італьянскі «Інтэрнацыянале» й партугальскую «Бэнфіку».
Міжнародная
Карагуніс дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі ў матчы супраць зборнай Сальвадору ў 1999 годзе.
Remove ads
Дасягненьні
Клюбныя
«Панатынаікос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 1996, 2010
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2005
Міжнародныя
Грэцыя:
- Чэмпіён Эўропы: 2004
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads