Ёруба (мова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёруба (ёр. Èdè Yorùbá) — мова, на якой размаўляюць у Заходняй Афрыцы, найбольш заўважна ў паўднёва-заходняй частцы Нігерыі. На ім размаўляюць этнічныя народы ёруба. Колькасьць носьбітаў мова складае прыкладна 50 мільёнаў чалавек. У дадатак да іх налічваецца каля 2 мільёнаў носьбітаў як другой мовы[2]. Зьяўляючыся плюрыцэнтрычнай мовай, на ёй размаўляюць у асноўным на тэрыторыях, якія ахопліваюць Нігерыю і Бэнін, а таксама меншыя суполкі маюцца ў Кот-д’Івуары, Сьера-Леонэ і Гамбіі.
Лексыка ёруба таксама выкарыстоўваецца ў афра-бразыльскай рэлігіі, вядомай як кандомбле, а таксама ў карыбскай рэлігіі сантэрыі і розных афраамэрыканскіх рэлігіях Паўночнай Амэрыкі. Аднак, тыя, хто практыкуе згаданыя рэлігіі, больш не гавораць і не разумеюць мову ёруба, а мова выкарыстоўваецца, толькі ў сьпевах старажытных песень, якія для іх ахутаныя таямніцай. Выкарыстаньне лексыкону словаў і кароткіх фразаў ёруба падчас рытуалу таксама ёсьць распаўсюджаным, але яны зьмяніліся праз тое, што практыкі больш ня маюць вольнае валоданьне мовы[3][4][5].
Мова ёруба ёсьць асноўнай у групе ёрубскіх моваў, да ліку якіх таксама ўваходзяць мова ітсэкіры, на якой размаўляюць у дэльце Нігеру, і ігала, якая пашыраная ў цэнтральнай Нігерыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads