Ёсіф Гурка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёсіф Гурка
Remove ads

Ёсіф Уладзімеравіч Гурка (28 ліпеня [ст. ст. 16 ліпеня] 1828 — 28 студзеня [ст. ст. 15 студзеня] 1901) — расейскі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, генэрал-фэльдмаршал (1894).

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Рамейкаў-Гуркаў беларускага паходжаньня. Скончыў Пажаўскі корпус (1846). Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). Вызначыўся ў расейска-турэцкай вайне 1877—1878. На чале расейскіх і баўгарскіх войскаў вызваляў м. Тырнава, захапіў турэцкія ўмацаваньні Горны Дубняк і Тэліш, акружыў Плеўну.

У сьнежні 1877 г. 70-тысячнае расейскае войска і аддзелы баўгарскага рушэньня на чале зь Ёсіфам Гуркам у 30-градусны мароз пераадолелі Балканы празь цяжкадаступны Чур’яцкі перавал і 23 сьнежня 1878 авалодалі Сафіяй, разьбілі турэцкія войскі каля Ташкісэну, Філіпопалю, авалодалі Адрыянопалем.

Пасьля вайны Гурка — памочнік галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбурскай вайсковай акругі, часовы генэрал-губэрнатар Пецярбургу, Адэсы і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. У 1883—1894 генэрал-губэрнатар Прывісьлінскага краю і Варшавы, камандуючы войскамі Варшаўскай вайсковай акругі. Чалец Дзяржаўнага Савету. Ствараў на заходняй граніцы Расейскай імпэрыі ўмацаваныя раёны і стратэгічныя дарогі. З 1894 у адстаўцы.

Remove ads

Памяць

Thumb
Барэльеф у Сафіі

У гонар генэрала названыя тры населеныя пункты ў Баўгарыі — места Гуркава і вёскі ў Добрыцкай і Сафійскай абласьцёх. Па ўсёй краіне ягоным імем названыя вуліцы.

У сакавіку 2013 року ў Сафіі адкрыты помнік Ёсіфу Гурку[1].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads