Ёэль Вэльтман

нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёэль Вэльтман
Remove ads

Ёэль Іва Вэльтман (па-нідэрляндзку: Joël Ivo Veltman; нар. 15 студзеня 1992 году, Вэльзэн, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» й нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Вэльтман пачаў футбольную кар’еру ў клюбе «Эймёйдэн» з роднага гораду, а ў 2001 годзе трапіў у акадэмію амстэрдамскага «Аяксу». У красавіку 2011 году Ёэль, які гуляў на пазыцыі абаронцы, падпісаў з «Аяксам» свой ​​першы прафэсійны кантракт[4]. Незадоўга да гэтага, футбаліст атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобных зьвязкаў калена. Вэльтман дэбютаваў на прафэсійным узроўні 19 жніўня 2012 году, выйшаўшы на замену ў матчы Эрэдывізіі супраць НЭКу на 79 хвіліне[5].

У чэрвені 2013 году Вэльтман падоўжыў кантракт з «Аяксам» да 2017 году[6].

Міжнародная

19 лістапада 2013 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў у таварыскай гульні супраць зборнай Калюмбіі (0:0), адыграўшы ўвесь матч на роднай «Амстэрдам-Арэне»[7].

Remove ads

Дасягненьні

«Аякс»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads