Эрэдывізія

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Нідэрляндаў па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрэдывізія
Remove ads

Эрэдывізія (па-нідэрляндзку: Eredivisie) — найвышэйшая футбольная ліга ў Нідэрляндах. Заснаваная ў 1956 годзе. У пэрыяд з 1990 па 1999 гады спаборніцтвы насілі назву «ПТТ Тэлекомпэтыцыя» (нід. PTT Telecompetitie) у гонар спонсара PTT Telecom. У 1999 годзе назву лігі зьмянілі на KPN Telecompetitie, а ў 2000 годзе — на KPN Eredivisie. З 2002 па 2005 гады ліга называлася Эрэдывізія Галяндзкае казіно (нід. Holland Casino Eredivisie). У ходзе сэзону 2005—2006 гадоў спонсарам лігі выступіла лятарэя Sponsorloterij. Аднак, паводле закону ейная назва не магла быць выкарыстана для найменьня лігі.

Хуткія факты Краіна, Канфэдэрацыя ...

Найвышэйшая ліга складаецца з 18 камандаў. На працягу чэмпіянату кожная каманда гуляе зь іншай па два разы: адна гульня дома, другая ў гасьцёх. Па завяршэньні сэзону каманда з найгоршым вынікам спускаецца да другога ўзроўню чэмпіянату, у першы дывізіён. У сваю чаргу пераможца першай лігі аўтаматычна займае месца каманды, якая выбыла. Дзьве перадапошнія каманды праходзяць праз сыстэму плэй-оф для таго каб вырашыць хто спусьціцца ў Ээрстэдывізію. Плэй-оф гуляюць у дзьвюх групах. Кожная група зьмяшчае адну каманду з Эрэдывізіі й па тры каманды, якія былі найлепшымі ў сэзоне ў Ээрстэдывізіі. Кожная каманда гуляе па два матчы: адзін дома й адзін у гасьцёх. Пераможцы групаў пачынаюць наступны сэзон у Эрэдывізіі, а астатнія тры каманды групы спускаюцца да Ээрстэдывізіі.

Футбольная каманда «Аякс» з Амстэрдаму мае найбольшую колькасьць перамогаў у Эрэдывізіі — 36. Клюб «ПСВ Эйндговэн» атрымліваў перамогу ў лізе 26 разоў, а ратэрдамскі «Фэеноорд» — 16 разоў.

Remove ads

Чэмпіёны

Больш інфармацыі Сэзон, Пераможца ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads