Іван Арашкевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іва́н Арашке́віч (нар. 20 студзеня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу». Браты гульца, Яраслаў і Максім, таксама футбалісты.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец футбольнай акадэміі берасьцейскага «Дынама». У пачатку 2021 году далучыўся да берасьцейскана «Руху», але ў ліпені 2022 году прыяднаўся да структуры салігорскага «Шахцёра». У абодвух клюбах спаборнічаў толькі на юнацкім узроўні. Напрыканцы сакавіка 2023 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[2], склаўшы працоўную дамову да канца году. Дэбютаваў за каманду ў першалігавым матчы, які ладзіўся 2 красавіка, супраць петрыкаўскага «Шахцёра», зьявіўшыся на пляцоўцы на 65-й хвіліне сустрэчы. Гулец у тым сэзоне пераважна выходзіў на зьмены ў другіх таймах, тым ня менш згуляўшы агулам у 19 матчах. У сакавіку 2024 году ўзгодніў новую дамову з клюбам[3]. 17 сакавіка запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся ў стартавым складзе. Цягам сэзону стала гуляў у асноўным складзе, працягнуўшы кантракт па заканчэньні сэзону адразу на два гады[4]. У пачатку 2025 году гульцу была зробленая апэрацыя[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads