Арсэнал Койданаў
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Арсэна́л» — беларускі футбольны клюб з Койданава. Клюб хутка прайшоў шлях ад найніжэйшых дывізіёнай да Найвышэйшай лігі, у якой дэбютаваў у сэзоне 2022 году. Па выніках першага году ў элітным дывізіёне клюб страціў сваё месца, прагуляўшы ў пераходных матчах рагачоўскаму «Макслайну». З 2024 году клюб зноў спаборнічае ў Найвышэйшай лізе.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Аляксеем Меляшэвічам разам з Алексам Русгальмам, прэзыдэнтам швэдзкай «Эскільстуны»[2]. Аб стварэньні новага клюбу стала вядома ў студзені 2019 году[3].
Каманда, складзеная ў асноўным зь нядаўніх дублёраў клюбаў найвышэйшай лігі, а таксама зь некалькіх дасьведчаных вэтэранаў і мясцовых гульцоў, адразу заявілася ў Другую лігу. Дружына пасьпяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.
У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі футбалістамі, а таксама некалькімі дасьведчанымі выканаўцамі. Празь неадпаведнасьць стадыёну ў Койданаве патрабаваньням хатнія матчы «Арсэнал» ладзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Менску. Каманда добра пачала выступы ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымае прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу, але пазьней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацьвертым. У верасьні пасаду галоўнага трэнэра пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павал Кірыльчык. У сэзоне 2021 году камандай працягваў кіраваць Павал Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсэнал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідэрства ў табліцы і, не зважаючы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў найвышэйшую лігу.
У сэзоне 2022 году клюб захаваў асноўных гульцоў. У найвышэйшай лізе клюб стаў адным з аўтсайдэраў і доўгі час рухаваў у зоне вылету, аднак пасьпяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14 месцы з 16. У пераходных матчах за месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон «Арсэнал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у першую лігу.
У пачатку 2023 году новым трэнэрам каманды быў прызначаны Сяргей Паўлюковіч, якога ў ліпені замяніў Аляксандар Бразевіч. «Арсэнал» выдатна пачаў сэзон у Першай лізе, здабыўшы перамогі ў першых дзесяці турах, і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. За тры туры да фінішу забясьпечыўшы вяртаньне ў Найвышэйшую лігу. У канцы сьнежня зьявіліся зьвесткі, што клюб можа ня даць рады ў фінансавым складніку, каб узяць удзел у розыгрышы Найвышэйшай лігі[4]. У наступныя месяцы стала вядома, што па дапамогу клюб зьвярнуўся да маскавіцкага «Лякаматыва», які склаў дамову аб супрацы з койданаўскім клюбам[5]. Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны расеец Вячаслаў Вашкевіч[6].
Remove ads
Склад
- Актуальны на 1 жніўня 2025 году
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads