Іван Коўкель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Іванавіч Коўкель (31 кастрычніка 1942, вёска Вялікае Сяло[1] Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці — 10 ліпеня 2009) — гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1979), прафэсар (2005).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту (1964). Выкладаў у ім.

У 2000 годзе 28 маладых студэнтаў-гісторыкаў (у асноўным выдатнікі) напісалі заяву на імя дэкана Факультэту гісторыі ГрДУ з просьбай стварыць умовы для выкладаньня ўсіх навучальных дысцыплінаў па-беларуску. У сваю чаргу Коўкель адзначыўся тым, што на адной зь лекцыяў назваў ініцыятараў напісаньня заявы «махровымі нацыяналістамі» і замест выкладаньня прадмету пачаў даводзіць студэнтам, што «за ўсім гэтым стаяць людзі, якім патрэбна адмываць заходнія грошы».[2]

Таксама быў вядомы як «адмысловец па выкрыцьці беларускіх нацыяналістаў», такіх як Ларыса Геніюш, Янка Купала, Іван і Антон Луцкевічы.[3]

Remove ads

Прафэсійныя погляды

Станоўча ацэньваў Рыскую мірную дамову 1921 году па падзеле Беларусі паміж Польшчай і РСФСР.[4] Дзейнасьць кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі разглядаў з пазыцыі ідэалёгіі бальшавікоў. Раман Скірмунт, Антон Луцкевіч і інш. дзеячы беларускага нацыянальнага руху паводле меркаваньня Коўкеля зьяўляліся прадстаўнікамі «буржуазна-памешчыцкага лягеру», «марыянэткамі нямецкіх акупантаў», «падманшчыкамі народу», якія імкнуліся «адарваць беларусаў ад братэрскай Савецкай Расеі».[5]

Remove ads

Асноўныя працы

  • Почему не состоялась БНР?: Из истории политического банкротства националистической контрреволюции в Белоруссии, 1918—1925 гг. — Минск : Библиотечка газеты «Голас Радзімы», 1980. — 125 с.
  • Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени. 7-е издание, дополненное. — Минск: Аверсэв, 2008. — 622 с. ISBN 978-985-509-540-9.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads