Раман Скірмунт

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, буйны землеўладальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Раман Скірмунт
Remove ads

Рама́н Алякса́ндравіч Скі́рмунт (25 красавіка 1868, вёска Парэчча Пінскага павету — 7 кастрычніка 1939) — беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч, буйны землеўладальнік. Паходзіў зь беларускага шляхецкага роду Скірмунтаў.

Хуткія факты Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту, Прэм’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі ...
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Раньнія гады

Нарадзіўся ў маёнтку Парэчча на Піншчыне. Вучыўся ў Рыскай гімназіі[3].

Краёвец

Раман Скірмунт выступаў як адзін з ідэолягаў краёўцаў, дамагаўся стварэньня Краёвай партыі Літвы і Беларусі як міжнацыянальнага блёку польскай, беларускай і летувіскай палітычных арганізацыяў. У лістападзе 1905 ён надрукаваў у газэце «Kurier Litewski» (па-беларуску: Літоўскі кур’ер) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзеньня ўсіх дэмакратычных свабодаў і найперш свабоды нацыянальнага жыцьця і роўнасьці нацыянальнасьцяў, краёвага самакіраваньня, падкрэсьлівала прынцып недатыкальнасьці прыватнай уласнасьці. У пачатку 1906 Скірмунт паўтарыў зварот, зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». 17 чэрвеня 1907 па яго ініцыятыве ў Вільні адбыўся зьезд землеўладальнікаў шасьці беларуска-літоўскіх губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі». Аднак сам Р. Скірмунт не ўвайшоў у КПЛіБ, яго не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна польская, а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, літоўскую і беларускую.

Зьяўляўся старшынём Таварыства па распрацоўцы сельска-гаспадарчых і эканамічных патрэбаў Палесься. Быў сябрам таварыства сельскай гаспадаркі.

3 1906 Р. Скірмунт дэпутат першай Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі, ініцыятар аб’яднаньня дэпутатаў-краёўцаў у г.зв. Групу заходніх ускраінаў[4]. З кастрычніка 1910 да студзеня 1911 чалец Дзяржаўнага савету Расейскай імпэрыі. Уваходзіў ва ўправу Віленскага зямельнага банку. З 1911 гласны Менскага губэрнскага земства, з 1914 чалец Менскага губэрнскага камітэту Ўсерасейскага земскага зьвязу, у 1917 загаднік Менскага губэрнскага харчовага камітэту. На зьезьдзе зьвяза зямельных уласьнікаў у пачатку кастрычніка 1917 году быў вылучаны ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт)[5][6][7].

Дзейнасьць на карысьць Беларусі

У студзені 1917 ўзначаліў Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З сакавіка 1917 — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. У красавіку 1917 ўзначаліў беларускую дэлегацыю да расейскага Часовага ўраду з патрабаваньнем аўтаноміі Беларусі[8],[9]. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ўзначальваў «Менскае беларускае прадстаўніцтва».

У красавіку 1918 ўвайшоў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, у траўні 1918 яму даручылі фармаваньне новага складу Народнага сакратарыяту Беларусі, з 9 ліпеня 1918 — прэм’ер ураду БНР і сакратар міжнародных справаў. Выказваўся за набыцьцё дзяржаўнымі органамі БНР рэальнай улады, зьбіраньне вакол яе ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў, памяркоўную аграрную рэформу. 20 ліпеня 1918 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні ўраду. Працаваў у міжнароднай камісіі Рады БНР, у лістападзе 1918 ў складзе надзвычайнай беларускай дэлегацыі быў у Нямеччыне і Швайцарыі з мэтай прызнаньня незалежнасьці Беларусі. У польска-савецкую вайну 1920 імкнуўся не дапусьціць падзелу Беларусі паміж процілеглымі бакамі. Адзін з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве (1919). Выказваўся за ўваходжаньне краю ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі на ўмовах шырокай аўтаноміі.

У Польскай Рэспубліцы

Пасьля на пэўны час Р. Скірмунт адышоў ад палітычнага жыцьця, жыў у сваім маёнтку Парэчча. Меў тут цукровы завод, бровар, фабрыку сукна, вадзяны млын, збудаваў касьцёл, лякарню, зрабіў падмурак новага палацу. У 1930 абраны сэнатарам Польскай Рэспублікі. Далучыўся да беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам, выступаў супраць асыміляцыі нацыянальных меншасьцяў.

Падчас польска-савецкай вайны мясцовае насельніцтва, якое падтрымлівала бальшавікоў, зрабіла фатальную памылку: выбегла сустракаць з чырвонымі транспарантамі цягнік, поўны польскіх жаўнераў. Раман Скірмунт упаў перад апошнімі на калені, каб тыя не каралі мужыкоў[10].

Быў забіты мясцовымі жыхарамі[11] на загад савецкага камісара Холадава[12] пасьля заняцьця Заходняй Беларусі савецкімі войскамі ў 1939 годзе. Старшыня сельсавету загадаў адвесьці яго і ягонага швагра Баляслава ў Пінск. Не даходзячы да гораду, у лесе, іх спынілі, далі ў рукі рыдлёўкі ды загадалі капаць сабе магілы. Раман Скірмунт, якому на той момант споўніўся 71 год, абапёрся аб дрэва і сказаў: «Я не заслужыў, каб сабе самому капаць магілу». Абодвух, расстраляўшы, скінулі ў яму, нават добра не прысыпаўшы[10].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Раман Скірмунт. Новыя лозунгі ў справе адраджэння літоўскай нацыі (1904) = Edward Woyniłłowicz (1847–1928) jako krajowiec (Tożsamość – Pamięć historyczna – Idee. Przemiany historyczne i społeczne na Litwie i Białorusi w XIX i na początku XX wieku. Pod red. Doroty Michaluk. Warszawa, 2016, s. 165–174). // «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі. : Зборнік навуковых артыкулаў. — Мінск: Выдавец Зьміцер Колас, 2017. — С. 366-377. — ISBN 978-985-7164-11-0..
  • Раман Скірмунт. Голас мінулага і патрэбы сучаснасці (вытрымкі) = Skirmunt, Roman (1905). Głos przeszłości i potrzeba chwili. Stanowisko szlachty na Litwie i Rusi. Lwów. // Краёвая ідэя: канец ХІХ пачатак ХХ стагодзьдзя. : Анталогія.. — Вільня-Мінск: Палітычная сфера, 2014. — С. 10-15..
  • Раман Скірмунт. Адозва Краёвай партыі Беларусі і Літвы = Kurjer Litewski (1906). “Odezwa Stronnictwa Krajowego Białej Rusi i Litwy”. 11(24).01.1906. // Краёвая ідэя: канец ХІХ пачатак ХХ стагодзьдзя. : Анталогія.. — Вільня-Мінск: Палітычная сфера, 2014. — С. 20-23..
  • Раман Скірмунт. У абарону ідэі = Skirmunt, Roman (1907). “W obronie idei”. Słowo (Warszawa), 17(30)–18(31).07.1907. // Краёвая ідэя: канец ХІХ пачатак ХХ стагодзьдзя. : Анталогія.. — Вільня-Мінск: Палітычная сфера, 2014. — С. 24-35..
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads