Іван Крылоў
расейскі пісьменьнік, байкапісец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Андрэ́евіч Крыло́ў (2 лютага [ст. ст. 13] 1769, Масква — 9 лістапада [ст. ст. 21] 1844, Санкт-Пецярбург) — расейскі паэт, байкапісец, перакладчык, пісьменьнік. Сапраўдны сябар Імпэратарскай Расейскай акадэміі (1811), ардынарны акадэмік Імпэратарскай Акадэміі навук па Аддзяленьню Рускай мовы і славеснасьці (1841).
У маладосьці Крылоў быў вядомы перш за ўсё як пісьменьнік-сатырык, выдавец сатырычнага часопіса «Пошта духаў» і парадыйнай трагікамэдыі «Трумф», якая хадзіла ў сьпісах і высьмейвала Паўла I. Крылоў зьяўляецца аўтарам больш за 200 баек з 1809 па 1843 г., яны выйшлі ў сьвет у дзевяці частках і перавыдаваліся вельмі вялікімі па тых часах тыражамі. У 1842 годзе яго творы выйшлі ў нямецкім перакладзе. Сюжэты многіх баек ўзыходзяць да твораў Эзопа і Лафантэна, хоць нямала і арыгінальных сюжэтаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads