Іван Мельнічук
беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Міхайлавіч Мельнічук (13 верасьня 1939, в. Носава, Люблінскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — беларускі пісьменьнік, паэт, старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 13 верасьня 1939 году ў в. Носава ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. У 1944 годзе бацька разам з вялікай сям’ёй пераехаў спачатку ва Ўкраіну, а потым — у Беларусь у вёску Сычы Берасьцейскага раёну, дзе і прайшло яго дзяцінства.
У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі зьяўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газэтай «Піянер Беларусі». Перамога акрыліла маладога аўтара, і ён з натхненьнем узяўся за стварэньне новых вершаў. Пасьля заканчэньня Воўчынскай дзесяцігодкі ў 1956 годдзе працаваў год у Берасьцейскай раённай машына-трактарнай станцыі, пасьля гэтага паступіўшы на філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна, дзе працягваў пісаць і друкавацца. У 1961 годзе Івана запрасілі на працу ў берасьцейскую раённую газэту «Социалистический путь» («Заря над Бугом»), дзе і пачалася яго журналісцкая кар’ера.
Пасьля заканчэньня інстытуту і службы ў Савецкай Арміі быў уласным карэспандэнтам газэты «Чырвоная зьмена» па Берасьцейскай вобласьці, потым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня па друку Берасьцейскагаа аблвыканкаму.
Са сьнежня 2009 году — старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»[1]. Уваходзіць у склад рэдакцыйнай калегіі літаратурнага альманаху Берасьцейскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Жырандоля».
Remove ads
Творчасьць
Першыя вершы спрабаваў пісаць яшчэ ў пачатковай школе. У 1982 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў сьвет яго першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 годзе — «Добрый лучик». У 2003 годзе выйшла чарговая кніга для дзяцей «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки — добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а ў 2014 годзе — «Чудеса в решете» і «Гасцінец». Піша пераважна на расейскай мове.
Вершы Івана Мельнічука адзначаюцца яркай вобразнасьцю, даступнай дзіцячаму ўспрыманьню, гукавой суладнасьцю. Яны дапамагаюць дзецям пазнаць навакольны сьвет, яго хараство.
Remove ads
Узнагароды
Ляўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» ў 2006 годзе.
Бібліяграфія
- Кто разбудил солнце : стихи : для дошк. возраста / Иван Мельничук; худ. Т. Соловьёва. Менск: Юнацтва, 1982. 28 с.: ил.
- Сами диво сотворим : стихи : [для дошк. возраста] / Иван Мельничук; худож. Л. Вареца; ред. В. Каризна. Менск: Юнацтва, 1990. 30 с.: ил.
- Добрый лучик : стихи и загадки : для детей / Иван Мельничук; худож. Н. Сустова. Минск: Юнацтва, 1997.
- Как муравьишка Ишка себя наказал : сказки, стишки, потешки / Иван Мельничук. Берасьце: С. Лавров, 2003. 110 с.
- Сказки — добрые подсказки : миниатюры, сказки, детские изречения : для дошк. и мл. шк. возраста / Иван Мельничук. Берасьце: Академия. 2006.
- Моё детство; «Никто сказать не может…»; «Тепла ждём от солнца…» ; Друзьям; «Чтобы души людей…»; «Где ветры, что чуб мой…»; «Печалимся порой…» : [вершы] / Иван Мельничук // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абласнога аддзяленьня Саюзу бел. пісьменьнікаў : № 2. Менск: Кнiгазбор, 2009. С. 30-33.
- Хлеб насущный : (стихи, юмор) / Иван Мельничук. Берасьце: Брестская типография, 2009. 119 с.
- Чудеса в решете : весёлые детские стихи и сказки / Иван Мельничук. Берасьце: Брестская типография, 2014. 115 с.
- Гасьцінец : вершы, байкі, гумарэскі / Іван Мельнічук. Берасьце: Альтернатива, 2014.
- Добрыя падказкі, апавяданні, вершы, казкі, пераклады / прадмова, малюнкі Леаніда Валасюка. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 104 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Падсерыя «Каляровы ровар»; выпуск 10).
- Я солнышку спасибо говорю, 2020[2]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads