Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
незалежная дзяржава (1919—1922) і рэспубліка СССР (1922—1991) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Украíнская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Украінская ССР — адна з чатырох рэспублік, якія ў сьнежні 1922 году ўтварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Сталіцай УССР да 1934 году быў горад Харкаў, ад 1934 — горад Кіеў.
Remove ads
Гісторыя
Украінская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка была абвешчаная 10 сакавіка 1919 году на III Усеўкраінскім зьезьдзе Саветаў у Харкаве ў дачыненьні да тэрыторыі, якая знаходзілася пад кантролем Чырвонай арміі РСФСР.
У 1932—1933 гадах на тэрыторыі Ўкраінскай ССР адбыўся масавы голад (галадамор), які прывёў да шматмільённых людзкіх стратаў у сельскай мясцовасьці.
30 студзеня 1937 году ў сувязі з прыняцьцем новай Канстытуцыі УССР была перайменаваная ва Ўкраінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
Пасьля Другой сусьветнай вайны УССР стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
24 жніўня 1991 году, пасьля правалу путчу ў Маскве, Вярхоўны Савет УССР прыняў Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны. 8 сьнежня 1991 году кіраўнікі Беларусі, Расеі й Украіны падпісалі Белавескія пагадненьні пра ліквідацыю СССР і стварэньне СНД. 10 сьнежня Вярхоўная Рада Ўкраіны ратыфікавала гэтае пагадненьне.
Remove ads
Насельніцтва
ПП — прыродны прырост у параўнаньні з папярэднім перапісам.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads