Іван Пратасеня

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в. Знамя (да 1946 году в. Старцавічы) Слуцкага раёну Менскай вобласьці - 26 лютага 2022[2]) — беларускі мастак-акварэліст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Таксама працуе ў кніжнай графіцы, у тым ліку афармляе часопісы. Значная частка станковых твораў прысьвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі — пісьменьнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы.

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1957 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню (Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава). З 1964 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах[3]. У 1965 стаў выпускніком Маскоўскага паліграфічнага інстытуту. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе ў Дзяржаўным камітэце па тэлебачаньні і радыё. Таксама працаваў у выдавецтве «Ураджай», ад 1972 да 1984 году — мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя» (Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі). Ад 1973 году сябар Беларускага саюза мастакоў[2]. Ад 1985 да 2000 году працаваў у часопісе «Работніца і сялянка» (Алеся).

Сярод твораў пэйзажы «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998). Стварыў шэраг тэматычных карцін, сярод якіх «Мэлёдыя роднага краю» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысьвячаецца Н. Ф. Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вясельле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К.Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Баляда» (памяці Адама Міцкевіча; 1998); партрэтаў Пятруся Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Разьвітаньне ў Ляўках Я.Коласа і Я.Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асьветніца Эўфрасіньня Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999), «Белы конь майго дзяцінства»[4].

Яго творы ўключаныя ў аль­бом «Слуц­кая па­літра»[5] (2010).

У сьнежня 2010 г. Пратасеня перадаў у дар Дзяржаўнаму музэю гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads