Слуцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкі раён
Remove ads

Слу́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 91 059 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Слуцак.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

На поўдні мяжуе з Салігорскім, на паўднёвым захадзе і захадзе — з Капыльскім, на поўначы — з Узьдзенскім, на паўночным усходзе — з Пухавіцкім, на ўсходзе — са Старадароскім, на паўднёвым усходзе — зь Любанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значная частка раёну ляжыць у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-заходнюю частку займае Капыльская града. Рэльеф раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 212 м (каля вёскі Жылін Брод).

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 625 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 193 дні.

Пад лясамі каля 24% тэрторыі, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя.

Гідраграфія

Галоўная рака — Случ, даўжыня якой 197 км. Найвялікшыя вадаёмы — вадасховішча каля вёскі Рудня, плошчай 3,7 км² і вёскі Баславічы, плошчай 0,7 км².

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 95 106 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 92 100 чал.[6]; 2017 год — 91 684 чал.[7]; 2018 год — 91 059 чал.[2]

Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, кукурузы, цукровых буракоў.

Прадпрыемствы харчовай і паліўнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Праз тэрыторыю раёну праходзяць чыгункі Баранавічы — Асіпавічы, Слуцак — Салігорск; аўтадарогі Менск — Мікашэвічы, Асіпавічы — Баранавічы, Івацэвічы — Старыя Дарогі і іншыя.

Remove ads

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

Страчаная спадчына

  • Сьвята-Крыжа-Ўзьвіжанская царква ў в. Івань (XVIII ст.)
  • Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Бялевічы (XVIII ст.)
  • Сядзіба Даманскіх у в. Залядзьдзе (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў у месьце Слуцак (XVIII ст.)
  • Кальвінскі збор у месьце Слуцак (XVIII ст.)
  • Сьвята-Траецкі манастыр у месьце Слуцак (XVIII ст.)
Remove ads

Мінуўшчына

1 ліпеня 2013 году лік сельскіх Саветаў у Слуцкім раёне скарацілі з 18 да 14[8].

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads