Іван Садаўнічы
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Садаўнічы (нарадзіўся 11 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману». Мае грамадзянства Казахстану[3].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец гарадзенскага «Нёмана». Пазьней гуляў за іншы гарадзенскі клюб «Белкард». У 2011 годзе трапіў у «Віцебск», дзе трывала гуляў у асноўным складзе. У сакавіку 2013 году вярнуўся ў «Нёман»[4]. У гарадзенскім клюбе неўзабаве замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2014 году распачаў як асноўны цэнтральны абаронца клюбу. У траўні 2014 году ня выступаў праз траўмы, пазьней вярнуў месца ў першым складзе.
У чэрвені 2014 году перайшоў у казаскі клюб «Табол»[5]. Ужо ў ліпені 2014 году атрымаў грамадзянства Казахстану[3]. У сакавіку 2016 году пасьля прагляду склаў дамову з карагандзінскім «Шахцёрам»[6]. Перад пачаткам сэзону 2017 году атрымаў пашкоджаньне, празь якое выбыў да сканчэньня сэзону. У чэрвені 2017 году стала вядома, што Садаўнічы пакінуў карагандзінскі клюб[7]. У лістападзе 2017 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам»[8], але пазьней пастанавіў сабе працягнуць кар’еру ў Казахстане. У сакавіку 2018 году быў заяўлены за талдыкарганскі «Жэтысу». У студзені 2019 году далучыўся да кызылардзінскага «Кайсару»[9]. На полі зьяўляўся эпізадычна, пераважна выходзячы на зьмену. У лютым 2020 году стала вядома, што беларускі абаронца пакідае клюб[10].
Сэзон 2020 году прапусьціў праз траўмы, а ў пачатку 2021 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[11]. Увосень 2022 году пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка[12]. У сэзоне 2023 году вярнуўся на месца абаронцы. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[13].
Міжнародная
11 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм адборачнага матчу чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Чэхіі (0:2).
Remove ads
Дасягненьні
«Кайсар»:
- Уладальнік Кубка Казахстану: 2019
«Нёман»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024, 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads