Зборная Беларусі па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — нацыянальная каманда, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Канфэдэрацыя ...

Беларусь аніколі не дасягала фінальнай часткі чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнэра Эдуарда Малафеева была вельмі блізкая да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году ў Японіі і Паўднёвай Карэі, але зьведала паразу ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазыцыю зборнай Украіны. Больш пасьпяхова Беларусь брала удзел у неафіцыйных спаборніцтвах. Гэтак у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расеі, Украіны, Сэрбіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Да 2012 году каманда праводзіла большасьць хатніх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Менску, з 2014 году хатнім стадыёнам зьяўляецца «Барысаў-Арэна».

Remove ads

Спаборніцтвы

Першы афіцыйны матч зборная згуляла 7 верасьня 1994 году ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году супраць зборнай Нарвэгіі ў Осьлё, гульня скончылася паразай зь лікам 0:1. Каманда ніводнага разу не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца трэцяе месца ў групе адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2002 году.

Склад каманды

Наступныя футбалісты былі выкліканыя на таварыскія матчы супраць зборнай Расеі (7 чэрвеня 2024 году) і зборнай Ізраілю (11 чэрвеня 2024 году)[3].

Больш інфармацыі Амплюа, Гулец ...

Нядаўнія выклікі

Наступныя гульцы выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.

Больш інфармацыі Амплюа, Гулец ...
Remove ads

Рэкорды

Найбольш гульняў

Thumb
Аляксандар Кульчы больш за іншых апранаў кашулю нацыянальнай зборнай.

Рэкардсмэнам зборнай Беларусі паводле колькасьці згуляных матчаў ёсьць Аляксандар Кульчы, які мае на сваім рахунку 102 сустрэчы ў кашулі зборнай. Упершыню гулец згуляў за нацыянальную дружыну 14 лютага 1996 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны. У складзе зборнай адзначыўся пяцьцю галамі, пры гэтым першы быў улучаны ў браму зборнай Азэрбайджану ў таварыскім матчы ў Маладэчне.

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Аляксандар Кульчы (102)
  2. Сяргей Гурэнка (80)
  3. Аляксандар Глеб (80)
  4. Сяргей Карніленка (78)
  5. Цімафей Калачоў (76)
  6. Аляксандар Мартыновіч (75)
  7. Сяргей Кісьляк (74)
  8. Сяргей Амельянчук (74)
  9. Сяргей Штанюк (71)
  10. Станіслаў Драгун (68)

Сяргей Алейнікаў правёў 81 гульню за зборныя СССР, СНД і Беларусі.

Найбольш галоў

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Максім Рамашчанка (20)
  2. Сяргей Карніленка (17)
  3. Віталь Кутузаў (13)
  4. Вячаслаў Глеб (12)
  5. Станіслаў Драгун (11)
  6. Раман Васілюк (10)
  7. Валянцін Бялькевіч (10)
  8. Віталь Радзівонаў (10)
  9. Цімафей Калачоў (10)
  10. Сяргей Кісьляк (9)

Трэнэры

Больш інфармацыі Трэнэр, Час працы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads