Іван Шыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іва́н Шы́ла (нарадзіўся ў 1990, Салігорск) — беларускі моладзевы дзяяч, намесьнік старшыні «Маладога Фронту». Адзін з заснавальнікаў ТАА «Чысты кіт»[1].

Хуткія факты намесьнік старшыні Маладога Фронту, Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 2007 годзе намінаваны на прэмію Партыі БНФ у намінацыі «Грамадзкая чыннасьць» [2]

У 2008 годзе быў выключаны са школы перад апошнім іспытам (ангельская мова). Папярэднія экзамэны ён здаў на 8/9 балаў і 4 балы. Рашэньне аб выключэньні Івана прымаў пэдагагічны савет сярэдняй школы № 4 Салігорску. Моладзевага актывіста абвінавацілі ў сыстэматычным парушэньні школьнага статуту. Між тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, былі праведзеныя два пасяджэньні пэдсавета: на першым выкладчыкі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб не выключаць юнака са школы. Аднак на выключэньні Шылы настойвала камісія зь Менску.[3]

Празь неатрыманьне дыплёму актывіст ня змог паступіць на вучобу ў ВНУ.

12 студзеня 2009 году мэдычная камісія прыняла рашэньне, што моладзевы актывіст з Салігорску прыдатны для праходжаньня вайсковай службы.[4] 29 студзеня Ян Шыла быў дастаўлены для праходжаньня тэрміновай службы ў 29-ю ракетна-зэнітную частку (дысьлякуецца ў вёсцы Межыца Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці). У гэтай жа часьці служыць былы лідэр моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Алесь Каліта.

Прызыў у войска Іван аб’явіў фактам палітычнага перасьледу і імкненьнем ізаляваць яго ў ваеннай часьці.[3]

20 красавіка 2009 году Іван Шыла зьвярнуўся да міністра адукацыі Польшчы Катажыны Халь з просьбай здаць іспыт ў Польшчы ў сувязі зь немагчымасьцю гэтае зрабіць на радзіме. 22 красавіка стала вядома, што К.Халь запрасіла І. Шыла здаць іспыт па ангельскай мове. Таксама гатовасьць прыняць іспыт выказалі навучальныя ўстановы Эстоніі.

Таксама Іван Шыла накіраваў афіцыйны запыт у Міністэрства адукацыі з просьбай прызначыць яму дату іспыту. 27 красавіка 2009 году ён атрымаў адказ Міністэрства адукацыі. Дата іспыту па ангельскай мове была прызначаная на 9 чэрвеня (сярэдняя школа № 1, г.Лепель).[5]. Шыла здаў экзамэн [6].

Вясною 2009-га году Шыла и Кім падчас 2-га кангрэсу беларускай дыяспары былі ўганараваныя Ордэнам Свабоды.[7].

Навучаўся ў Польшчы па праграме ім. К.Каліноўскага з 2010 году.[8]

З 2016 г. па верасень 2018 году Шыла працаваў на тэлеканале «Белсат», адкуль быў звольнены пасьля публікаваньня ў сваім профілі на Facebook пратакольнага фатаздымка з сустрэчы прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Фатаздымак суправаджаўся крытычным камэнтаром, што прадстаўнікі кіраўніцтва тэлеканала і асабіста Агнешка Рамашэўска-Гузы ў дыскусіі пад допісам ахарактарызавалі як праяву неляяльнасьці да «Белсата».[9] На наступны пасьля дыскусіі дзень Шыла быў выключаны з рабочай перапіскі і атрымаў паведамленьне аб звальненьні.[9] Сытуацыя выклікала скандал і атрымала асьвятленьне ў буйных беларускіх і замежных СМІ.[9][10][11].

Remove ads

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

З 2005 году сябра Маладога Фронту. На VI Зьезьдзе МФ, 9 сакавіка 2008 году, абраны намесьнікам старшыні Маладога Фронту. Пераабраны намесьнікам старшыні арганізацыі 30 студзеня 2010 году [12]

У 2007 годзе быў асуджаны за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» па арт. крымінальнага кодэксу 193.[13]

У актывіста звыш васьмідзесяці затрыманьняў і некалькі мільёнаў штрафу. Некалькі разоў адбываў адміністрацыйныя арышты за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту летам 2011 году.[14]

Арганізатар і ўдзельнік кампаніяў «Беларускую кнігу-дзецям»[15][16], «За МТС па-беларуску».[17][18] Аўтар прапановаў Маладога Фронту па зьменах у законе аб моладзевай палітыцы.[19] Кіраўнік ініцыятыўнай групы і перадвыбарчага штаба кандыдата ў дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 26-га скліканьня Аляксея Валабуева[20][21][22] Ініцыятар кампаніі «Наша армія» [23]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads