Лепельскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лепельскі раён
Remove ads

Ле́пельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 32 764 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Лепель.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Раён падзяляецца на 9 сельсаветаў: Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Горскі, Домжарыцкі, Каменскі, Лепельскі, Слабадзкі, Стайскі.

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 17 ліпеня 1924 году.

Геаграфія

Мяжуе зь Бешанковіцкім, Чашніцкім, Докшыцкім, Ушацкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім і Барысаўскім раёнамі Менскай вобласьці. Уключае 232 сельскія населеныя пункты, 9 сельсаветаў.

Паўднева-заходняя частка раёну разьмешчана ў межах Верхнябярэзінскай нізіны, паўночна-заходняя — у межах Пышнагорскага ўзвышша, паўднёва-ўсходняя — Лукомскага ўзвышша. Паверхня пласкахвалістая. Пераважаюць вышыні 150—170 м, найвышэйшы пункт 279 м.

Найбольшыя рэкі: Эса з прытокамі Байнай, Сьвядзіцай і Бярэшчай; Вула, Зеха. У Лепельскім раёне 137 азёраў з назвамі і 70 бяз назваў, найбольшыя: Лепельскае, Окана, Бярэшча, Тэкліц і Астроўна.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 45 300 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 35 367 чалавек[4] (перапіс); 2016 год — 33 151 чалавек[5]; 2017 год — 32 939 чал.[6]; 2018 год — 32 764 чал.[2]

Асобы

Адукацыя

  • Лепельскі гідрамэліярацыйны тэхнікум

Транспарт

Чыгунка Ворша — Лепель. Аўтадарогамі раён зьвязаны з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай, Улай.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads