Івейскі мячэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Івейскі мячэт
Remove ads

Івейскі мячэт (Іўеўскі мячэт) — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Іўі. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Наваградзкай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Івейскі мячэт
Thumb
Івейскі мячэт
КраінаБеларусь
МестаІўе
Каардынаты53°55′20.7″ пн. ш. 25°46′22.74″ у. д.
Канфэсіяіслам
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Івейскі мячэт на мапе Беларусі
Thumb
Івейскі мячэт
Івейскі мячэт
Івейскі мячэт на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Мячэт. Б. Тамашэвіч, 1898 г.

Драўляны мячэт у Іўі збудавалі ў 1884 годзе з фундацыі Эльфрыды Замойскай, уладальніцы мястэчка. На грошы татараў-эмігрантаў, дасланыя ў 1922 годзе з ЗША быў адрэмантаваны мінарэт. У 1934 годзе ў мячэту была ўмацавана памятная дошка ў гонар графіні Эльфрыды Замойскай, на урачыстасці быў яе сын Томаш.

Архітэктура

Першапачатковы праект храма меў рысы драўлянага мадэрну, мячэт быў узведзены са значнымі зменамі. Так будынак не быў ашаляваны, дах быў пакрыты гонтай замест бляхі, а пры ўваходзе з’явіліся сені. Атрымаўся помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Ад пачатку галоўны фасад меў галерэю на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гады яе замянілі невысокім тамбурам).

Унутраная прастора падзяляецца на мужчынскую і жаночую паловы з асобнымі ўваходамі. Вялікае амаль квадратнае ў пляне памяшканьне для мужчынаў мае ўздоўж унутраная сьцяны балькон на 4 калёнках. Жаночае памяшканьне 2-яруснае[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 78

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads