Ігар Бурмістраў

беларускі вайсковы дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Паўлавіч Бурмістраў (нар. 30 верасьня 1968) — беларускі вайсковец рэжыму Лукашэнкі. Першы намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі – начальнік штаба з 2018 году, генэрал-маёр (2019).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Узнагароды ...

Біяграфія

Нарадзіўся 30 верасьня 1968 году.

Быў камандзірам вайсковай часткі № 5530 унутраных войскаў МУС у Полацку[1].

З 22 ліпеня 2008 па 24 кастрычніка 2008 году зьяўляўся камандзірам 6-й асобнай спэцыяльнай міліцэйская брыгады(be) у Гомлі.

З канца 2008 году зьяўляўся камандзірам вайсковай часткі 5448 унутраных войскаў МУС у Менску[2].

У 2014—2018 гадох працаваў першым намесьнікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў. Зьяўляўся намесьнікам камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі; часова выконваючым абавязкі камандуючага ўнутранымі войскамі.

1 лютага 2018 году прызначаны першым намесьнікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС — начальнікам штаба[3]. 2 ліпеня 2019 году Бурмістраву прысвоена воінскае званьне генэрал-маёра[4].

Remove ads

Узнагароды

  • ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
  • мэдаль «За бездакорную службу» III ступені,
  • мэдаль «За бездакорную службу» II ступені.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

17 сьнежня 2020 году быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] пры ўвядзеньні санкцыяў адзначыла, што Бурмістраў як першы намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзяць унутраныя войскі пад яго камандаваньнем пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[6].

26 студзеня 2021 году да сьнежаньскіх санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Вялікабрытанія ўнесла Бурмістрава ў свой санкцыйны сьпіс 18 лютага 2021 году[8], Швайцарыя – 22 сакавіка 2021 году[9][10].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads