Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь

вайсковая арганізацыя Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — вайсковая арганізацыя Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, заснаваная ў сакавіку 1992 году

Хуткія факты Даведка, Скарот ...

Паводле 8-га артыкула Закону 1993 году, прэзыдэнт Беларусі прызначаў камандзіра ўнутраных войскаў і ягоных намесьнікаў, зацьвярджаў будову і колькасьць унутраных войскаў ды іх разьмяшчэньне, а таксама пералік узбраеньня, баявой і адмысловай тэхнікі і сродкаў[6].

Remove ads

Віды службы

На 2025 год ва Ўнутраных войсках Беларусі прадугледжвалася 9 відаў баявой службы:

  1. патрульна-паставая — змаганьне са злачыннасьцю ў грамадзкіх месцах паселішчаў і пры перавозках;
  2. на масавых мерапрыемствах — папярэджаньне адміністрацыйных прапапарушэньняў;
  3. каравульнаяканвой і ахова асуджаных і ўтрымваных пад вартай;
  4. кантралёраў — нагляд за асуджанымі ў папраўчай калёніі;
  5. выведкі і вышуку — вызначэньне месцазнаходжаньня і затрыманьне асобаў у вышуку;
  6. сапэрная — абясшкоджаньне і зьнішчэньне выбуховых прыстасаваньняў і неразарваных боепрыпасаў у паселішчах;
  7. рэжымна-камэнданцкая — забесьпячэньне ладу надзвычайнага і ваеннага становішчаў;
  8. рэжымна-карантынная — ізаляцыйна-абмежавальныя захады і ахова грамадзкай бясьпекі пры пошасьці;
  9. вайсковай загароды — абмежаваньне доступу ў раёны небясьпечных дзеяньняў[7].

Таксама прадугледжвалася вайскова-аркестровая служба. 28 красавіка 1995 году палкоўнік Мікалай Жарко заснаваў узорна-паказальны аркестар на больш як 50 музыкаў. Ад 1998 году аркестар штогод браў удзел у міжнародных фэстах у Францыі, Італіі, Гішпаніі, Нямеччыне, Брытаніі і Ірляндыі. 11 верасьня 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 763 аб наданьні аркестру годнасьці заслужанага за значны ўнёсак ў разьвіцьцё нацыянальнай культуры. Сярод іншага, у лістападзе 1996 году заснавалі ансамбль песьні і танцу ў складзе 25 чалавек, які ў 2011 годзе таксама стаў заслужаным за аранжыроўку беларускіх песьняў з балетнай трупай. Салістамі ансамблю былі Аляксандра Аўраменка і Тацяна Шатэрнік, Арцём Пякарскі і Андрэй Анісімаў, з удзелам якіх адбываліся ў Беларускай філярмоніі і канцэртных пляцоўках[8].

Для прызначэньня на пасаду жаўнера, сяржанта і прапаршчыка патрабавалася сярэдняя адукацыя, а пры заняцьці пасады афіцэра — сярэдняя спэцыяльная або вышэйшая. Таксама ўмовай была адсутнасьць адбыцьця пакараньня паводле выраку суду. Без адрыву ад службы дапускалася паступленьне ў вайсковую навучальную ўстанову. Выхад на пэнсію атрымлівалі пры дасягненьні 48 гадоў пасьля выслугі 20 гадоў на вайсковай службе або пры працоўным стажы цягам 25 гадоў, зь якіх 12,5 гадоў мела складаць вайсковая служба[9].

Remove ads

Мэты і задачы

Thumb
Сьцяг Унутраных войскаў Беларусі (2025 год)

Дзейнасьць рэгулюецца Законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XII «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь». Перад унутранымі войскамі МУС Беларусі пастаўлены наступныя мэты і задачы:

  • аказаньне садзейнічаньня органам унутраных справаў у ахове грамадзкага парадку, у тым ліку забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі, рэжымаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў(be);
  • ахова папраўчых калёніяў, лячэбных папраўчых устаноў і ажыцьцяўленьне сумесна зь іх адміністрацыямі нагляду за асуджанымі;
  • канваяваньне і ахова асуджаных і асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай;
  • удзел у вышуку асобаў, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваяваньні;
  • ахова асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спэцыяльных грузаў;
  • абясшкоджваньне і зьнішчэньне неразарваўшыхся авіяцыйных боепрыпасаў, іншых неразарваўшыхся боепрыпасаў у населеных пунктах, правядзеньне работ па праверцы паведамленьняў аб устаноўцы выбуховых прыладаў, іх выяўленьні, абясшкоджваньні і зьнішчэньні на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.
Remove ads

Склад войска

Thumb
Нарукаўны знак Унутраных войскаў Беларусі (2014 год)

Вальнае войска — 12 тысячаў чалавек. Структура:

  • Галоўная ўправа начальніка ўнутранымі войскамі (штаб, управы, аддзелы і службы)
    • Цэнтральны архіў УВ МУС Беларусі. Захоўваў дакумэнты ўстановаў унутраных войскаў, штабоў цывільнай абароны Беларусі да 1994 году і вайсковых частак цывільнай абароны Беларусі 1993—1995 гадоў[10].
    • Цэнтральны музэй УВ МУС Беларусі. Адчыніўся 8 траўня 2001 году ў адпаведнасьці з Загадам камандзіра УВ ад 8 кастрычніка 1999 году. Меў 2 залі, першая зь якіх зьмяшчала вайсковую вопратку і зброю IX—XIX стагодзьдзяў. На плошчы 210 кв.м выстаўлялі звыш 1500 прадметаў, у тым ліку звыш 600 фатаграфіяў і гістарычных дакумэнтаў, звыш 100 мэдалёў і ордэнаў Беларусі і Савецкага Саюзу, 15 манэкенаў у вайсковым абмундзіраваньні і халодная зброя, а таксама пальная зброя і боепрыпасы. Наведваньне было бясплатным[11].
  • 6 асобных спэцыяльных міліцэйскіх брыгадаў (далей — АСМБр):
    • 1-я АСМБр (ВЧ 5448) — Менск; Асобны стралковы батальён (ВЧ 5529) у складзе 1-й АСМБр (Менск)
    • 2-я АСМБр (ВЧ 3310) — в. Аколіца (Менскі раён); асобны стралковы батальён (в. Навасяды[удакладніць!]); асобная патрульная рота (Салігорск) у складзе 2-й АСМБр
    • 4-я АСМБр (ВЧ 7404) — Баранавічы; асобны патрульны батальён (Горадня, ВЧ 5522); асобны патрульны батальён (Брэст, ВЧ 5526); асобныя стралковыя падразьдзяленьні
    • 5-я АСМБр (ВЧ 6713) — Магілёў; асобны патрульны батальён (Бабруйск, ВЧ 5527); асобны стралковы батальён (м-ка Вейна)
    • 6-я АСМБр (ВЧ 5525) — Гомель; асобны стралковы батальён (в. Міцькі); асобныя патрульныя роты (Шацілавічы, Мазыр і Рэчыца)
    • 7-я АСМБр (ВЧ 5530) — Віцебск; асобны патрульны батальён (ВЧ 5524); асобныя стралковыя падразьдзяленьні;
  • 3-я асобная Чырвонасьцяжная брыгада спэцыяльнага прызначэньня(en):
    • ВЧ 3214 (Менск) — 3 батальёны спэцыяльнага прызначэньня; рота разьведкі спэцыяльнага прызначэньня; рота забесьпячэньня спэцыяльных апэрацыяў (кантрактная служба); рота ганаровай варты; батальён забесьпячэньня;
    • ВЧ 3032 (Менск) — спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня;
  • Асобны батальён аховы БелАЭС (ВЧ 7434) — Варнянскі сельсавет, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць.
  • Факультэт унутраных войскаў Вайсковай акадэміі Беларусі (Першамайскі раён, Уруччаўская вуліца, дом 1а). Для паступленьня патрабавалася здаць 2 экзамэны па беларускай або расейскай мове і па гісторыі Беларусі або матэматыцы[12].
Remove ads

Мінуўшчына

24 сакавіка 1992 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 150 аб пераўтварэньні 43-й канвойнай дывізіі ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанай 28 лістапада 1991 году, ва Ўнутраныя войскі МУС Беларусі. 13 траўня 1992 году Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўхваліла Загад № 16 аб зацьвярджэньні будовы ўнутраных войскаў, у склад якіх увайшлі:

  • Управа ўнутраных войсаў МУС Беларусі;
  • 345-я канвойная брыгада (в/ч 7404, Менск) на аснове 345-га канвойнага палка;
  • 626-ы канвойны полк (в/ч 6713, Магілёў);
  • 362-і апэратыўны полк (в/ч 3214, Менск);
  • 41-ы спэцыяльны матарызаваны полк міліцыі (в/ч 5448, Менск);
  • 1-ы асобны батальён міліцыі (АБМ; в/ч 5523, Магілёў) на аснове 143-га асобнага спэцыяльнага матарызаванага батальёну міліцыі (АСМБМ);
  • 2-і АБМ (в/ч 5524, Віцебск) на аснове 144-га АСМБМ;
  • 3-і АБМ (в/ч 5525, Гомель) на аснове 145-га АСМБМ;
  • 4-ы АБМ (в/ч 5525, Горадня) на аснове 161-га АСМБМ;
  • 612-ы навучальны полк (в/ч 3032, Баранавічы)[13].

30 кастрычніка 1992 году МУС Беларусі зацьвердзіла Загад № 47 аб пераўтварэньні 345-й канвойнай брыгады ў 1-ю асобную брыгаду ўнутраных войскаў (в/ч 7404, Менск), а 626-га канвойнага палка — ў 2-ю асобную брыгаду ўнутраных войскаў (в/ч 6713, Магілёў). 20 студзеня 1993 году МУС Беларусі ўхваліла Загад № 1, якім пераўтварыў: 362-і апэратыўны полк — у 5-ы асобны батальён спэцыяльнага прызначэньня (в/ч 3214, Менск), 612-ы навучальны полк — навучальны цэнтар унутраных войскаў (в/ч 3032, Баранавічы), а 41-ы міліцэйскі полк — у 3-ю асобную міліцэйскую брыгаду (в/ч 5448, Менск). Таксама Загадам № 1 ва Ўнутраныя войскі МУС Беларусі ўлучылі факультэт унутраных войскаў[13]. 3 чэрвеня 1993 году быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс зьмяненьняў і рэфармаваньня войскаў. 4 чэрвеня 1993 году МУС Беларусі зацьвердзіла Загад № 23 аб утварэньні 6-га і 7-га міліцэйскіх батальёнаў у Берасьці (в/ч 5526) і Барысаве (в/ч 5527) адпаведна. 11 лістапада 1993 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 776-18, якой абнавіў будову Ўнутраных войскаў МУС Беларусі, у склад якіх увайшлі:

  • Управа камандуючага УВ МУС Беларусі;
  • 1-я асобная брыгада (в/ч 7404, Менск);
  • 2-я асобная брыгада (в/ч 6713, Магілёў);
  • 3-я асобная міліцэйская брыгада (в/ч 5448, Менск);
  • навучальны цэнтар (в/ч 3032, Баранавічы);
  • 1-ы асобны міліцэйскі батальён (АМБ; в/ч 5523, Магілёў);
  • 2-і АМБ (в/ч 5524, Віцебск);
  • 3-і АМБ (в/ч 5525, Гомель);
  • 4-ы АМБ (в/ч 5525, Горадня);
  • 5-ы АМБ спэцпрызначэньня (в/ч 3214, Менск);
  • 6-ы АМБ (в/ч 5526, Берасьце);
  • 7-ы АМБ (в/ч 5527, Барысаў);
  • факультэт і катэдра тактыкі ўнутраных войскаў і інжынэрна-тэхнічных сродкаў аховы (ІТСА) пры Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні[13].
Thumb
Галаўная сядзіба Ўнутраных войскаў Беларусі ў Менску па вуліцы Маякоўскага, дом 97 (ВЧ 5448, 2019 год)

26 кастрычніка 1994 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 162 аб перападпарадкаваньні штабоў і часьцей грамадзянскай абароны Міністэрству ўнутраных справаў Беларусі, якія ўлучылі ў склад унутраных войскаў. 26 кастрычніка 1994 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 208, якім перадаў у склад Унутраных войскаў МУС Беларусі 334-ы гвардзейскі мотастралковы полк Узброеных сілаў Беларусі. 7 сьнежня 1994 году Кабінэт міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 234-1 аб перамяшчэньні вайсковай часьці 5527 (7-ы асобны міліцэйскі батальён) з Барысава ў Бабруйск, а ўправы в/ч 7404 (1-я асобная брыгада) зь Менску ў Баранавічы. 8 лістапада 1995 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 451-38, якім зацьвердзіў існае разьмяшчэньне і будову УВ МУС Беларусі. 24 лістапада 2000 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб перадачы штабоў цывільнай абароны ў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі[13].

22 кастрычніка 2001 году быў падпісаны Ўказ № 601 «Аб заснаваньні нагруднага знака ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу». У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закону «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь».

У 2020 годзе пад камандаваньнем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было зьдзейсьнена спроба жорсткага падаўленьня мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У выніку войскі былі разгромленыя па ўсёй краіне. Войска змагло абараніць толькі сядзібу А. Лукашэнкі.

Thumb
Нагрудны знак «За выдатную службу ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь» (2025 год)

14 траўня 2025 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 196 аб заснаваньні афіцыйных геральдычных знакаў Унутраных войскаў Беларусі. Указам засноўваліся эмблема, сьцяг і нагрудны знак «За выдатную службу», а таксама ўдакладняліся выява і апісаньне нагруднага знака «За самаадданую службу». Пры гэтым зацьвярджаліся палажэньні аб гэтых геральдычных знаках. Эмблема Ўнутраных войскаў Беларусі займела скарот на беларускай мове «УВ МУС». Сьцяг у крапавым адценьні зьмяшчаў дэвіз па-беларуску «Доўг! Гонар! Айчына!» і прызначаўся для ўсталяваньня ў месцах пастаяннага разьмяшчэньня злучэньняў і вайсковых часьцей, у навучальных установах і пры правядзеньні гульняў. Нагрудны знак «За выдатную службу ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь» таксама меў беларускамоўныя надпісы «За выдатную службу» і «УВ МУС Беларусі» ды прызначаўся для ўзнагароджаньня за больш як 15 гадоў выслугі, ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў і пасьпяховае выкананьне задачаў. Нагрудны знак «За самаадданую службу» меў 2 ступені і даваўся за выяўленыя пры выкананьні задачаў сьмеласьць і рашучасьць, высокую прафэсійнасьць і самаадданасьць[14].

Камандуючыя

Начальнікі штабу

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

У выніку выбараў і пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе кіраўніцтва ўнутраных войскаў трапіла пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку й яго намесьніка Хазалбека Атабекава[15][16], 17 сьнежня — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[17], 21 чэрвеня 2021 году — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[18]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[19] й Швайцарыя[20]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка й Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны сьпіс Канады[21][22] й сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[23][24]. 21 чэрвеня 2021 году пад санкцыі ЗША трапілі й самі ўнутраныя войскі[24].

У 2022 годзе Унутраныя войскі трапілі ў чорныя сьпісы Эўразьвязу, Швайцарыі ды Японіі[25], у 2023 годзе – пад санкцыі Канады[26].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads