Ігар Сідарук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́гар Хведаравіч Сідару́к (нар. 23 ліпеня 1964) — беларускі драматург, празаік і паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Нарадзіўся ў Кобрыні 23 ліпеня 1964 году. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Ад 1993 году працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Берасьцейскага тэатру лялек[1]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатру нацыянальнае драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валерыя Мазынскага.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads