Ігар Фраянаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́гар Я́каўлевіч Фрая́наў (22 чэрвеня 1936, места Армавір, Азова-Чарнаморскі край РСФСР, СССР, цяпер Краснадарскі край, Расея) — расейскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976), прафэсар (1979).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 1963 скончыў Стаўрапольскі пэдынстытут. 3 1966 лёс І. Фраянава непарыўна зьвязаны зь Пецярбургскім унівэрсытэтам. Стварыў школу гісторыі Кіеўскай Русі, канцэпцыя якой вызначаецца шматгранным падыходам да асьвятленьня падзеяў. Паводле яе ў Кіеўскай Русі працэс клясаўтварэньня быў відавочным, але клясавае грамадства ў X—XII стст. тут яшчэ не склалася. Русь была краінай местаў-зямель, вечавога народаўладзьдзя, грамадовай самадзейнасьці. У дасьледаваньнях надаецца ўвага гісторыі мескіх грамадаў, набыцьцю імі дзяржаўнага характару, утварэньню местаў-дзяржаваў ва ўсходніх славянаў у XI — пачатку XIII стст. У іх дэталёва прааналізаванае разьвіцьцё места-дзяржавы ў Полацкай зямлі, прычым местамі-дзяржавамі акрамя Полацку лічацца таксама Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, істотнае месца адводзіцца барацьбе Ноўгарада, Полацку й іншых местаў за незалежнасьць у 11—12 стст.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads