Іджэван
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іджэва́н (па-армянску: Իջևան) — горад на паўночным усходзе Армэніі, адміністрацыйны цэнтар марзу Тавуш.
Remove ads
Геаграфія
З усходу да гораду падступаюць адгор'і Міапорскіх гор, а з захаду - горны сьцяг Гугарац. Гэта горы з мяккімі абрысамі, запар пакрытыя лясамі. Частка гораду разьмешчана на схілах гэтых гор, іншая - у досыць роўнай даліне ракі Акстафа. Па гэтай даліне праходзіў адзін з старажытных гандлёвых шляхоў Армэніі і Закаўказьзя. Іджэван знаходзіцца ў тым месцы, дзе горная рака Акстафа выходзіць з міжгорья і становіцца спакойнай. У канцы вясны і ў пачатку лета Акстафав выходзіць з берагоў, часта зьмяняючы рэчышча, часам наносячы значныя разбурэньні. Падчас ліўневых дажджоў рака за некалькі хвілін ператвараецца ў бурны і небясьпечны паток. Так было, напрыклад, у 1931, 1933, 1940 гадах. Паток вырываў з каранямі векавыя дрэвы, каціў велізарныя аскепкі скальнай пароды дыямэтрам да 4-5 м. Быў нават выпадак, калі нязначная рэчка, калі разьюшылася, разьбіла і зьнесла жалезны мост.
У навакольлі гораду маецца досыць вялікая колькасьць карысных выкапняў. Тут ёсьць радовішча мармуру, вапняку, даламітаў, гліны, агату.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads