Ідыш-беларускі слоўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ідыш-беларускі слоўнік — унікальнае даведкавае выданьне на 25 тысячаў слоўнікавых артыкулаў і 50 тысячаў словаў, якое зьмяшчае слоўнікавую і жывую лексыку ідышу, а таксама фразэалягічныя матэрыялы. Вынік 11-гадовай працы мастака-рэстаўратара Аляксандра Астравуха. Другі ідыш-беларускі слоўнік у гісторыі Беларусі (першы выйшаў у 1932 годзе пры ўдзеле Самуіла Плаўніка). У беларускай частцы слоўніка ўжываецца клясычны правапіс.

Remove ads

Падрыхтоўка і выданьне

У 1984 годзе Аляксандар Астравух пачаў вывучаць ідыш у Амсьціславе[1]. У 1999—2004 гадох ён удасканальваў веды мовы на жыдоўскіх сэмінарах у Вільні[2].

Праца над слоўнікам пачалася ў 1997 годзе па сустрэчы зь лінгвістам Довідам Кацам, прафэсарам Оксфардзкага ўнівэрсытэту, продкі якога паходзілі зь Беларусі[2]. У 2000 годзе фрагмэнт слоўніка выйшаў у часопісе ARCHE Пачатак[3] (пазьней на аснове гэтай публікацыі на Slounik.org зьявіўся электронны «Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак»[4]).

26 верасьня 2008 году ў менскім офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбылася прэзэнтацыя вялікага ідыш-беларускага слоўніка, які выйшаў з друку пры фінансавай падтрымцы прадпрымальніка з Санкт-Пецярбургу Андрэя Гарбенкі.

Remove ads

Апісаньне

Мае каля 25 тысячаў слоўнікавых артыкулаў і 50 тысячаў словаў. Утрымлівае жыдоўскую і датычную жыдоў беларускую фразэалёгію з прымаўкамі, прыказкамі, пажаданьнямі, прывітаньнямі, дражнілкамі, праклёнамі, загадкамі, скорагаворкамі, каламбурамі, цытатамі зь песень, анэкдотаў і літаратурных твораў. Пры складаньні выкарыстоўваліся шматлікія слоўнікі ідышу, якія выходзілі ў розных краінах у XIX—XX стагодзьдзях[5].

Асаблівасьць слоўніка — запіс жыдоўскіх словаў лацінскай графікай. Слоўнік аздабляюць малюнкі і здымкі беларускіх сынагог[6].

Remove ads

Водгукі

Беларускі літаратуразнавец Адам Мальдзіс назваў слоўнік «сапраўднай энцыкляпэдыяй яўрэйскага жыцьця», а лінгвіст Пётра Садоўскі — «жывым сьвятам душы». Паводле кандыдата гістарычных навук, дырэктара Музэя гісторыі і культуры жыдоў Беларусі Іны Герасімавай, выданьне гэтага слоўніка, які ня мае аналягаў, ёсьць вычынам яго ўкладальніка, што дапамагае адрадзіць ідыш[7].

Лінгвіст Валянціна Федчанка адзначае, што выданьне мае рэдкі і каштоўны моўны матэрыял. У сьпіс бібліяграфічных крыніцаў ўвайшлі ня толькі граматыкі, падручнікі і слоўнікі ідышу, але і зборнікі народнай музыкі і кулінарныя кнігі. Слоўнік дэманструе багацьце ідышу і беларускай мовы[8].

Паводле супрацоўніка Жыдоўскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме Вольфа Масковіча, добрае валоданьне беларускім дыялектным матэрыялам разам з наданьнем пільнай увагі запазычаньням у ідышы з славянскіх моваў дазволіла аўтару выправіць памылкі і недакладнасьці, прысутныя ў іншых слоўнікаў ідышу[9].

Бібліяграфія

  • Ідыш-беларускі слоўнік: з прыказкамі, прымаўкамі, выслоўямі, фразэмамі, параўнаньнямі, зычаньнямі, вітаньнямі, дражнілкамі-кепікамі, праклёнамі, загадкамі, скорагаворкамі, каламбурамі, цытатамі з жыдоўскіх песень, анэкдотаў і літаратурных твораў / сабраў і пераклаў на беларускую мову Аляксандар Астравух. — Менск: Медисонт, 2008. — 928 с — ISBN 978-985-6530-86-2.
  • [Рэцэнзія] / М. Тарэлка // Беларуская лінгвістыка. — 2010. — Вып. 64. — С. 163—166.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads