Ізраільская палітыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У ізраільскай палітыцы пераважаюць сіянісцкія партыі. Традыцыйны вылучаюць тры іхнія плыні: сацыялістычную (сацыял-дэмакраты), рэвізіянісцкую (кансэрватары) і рэлігійную, найбольшыя зь якіх дзьве першыя. Дзейнічаюць таксама некалькі несіянісцкіх артадаксальных рэлігійных партыяў, левых груповак, а таксама несіянісцкія і антысіянісцкія арабскія партыі.

Палітычныя ўмовы

Thumb
Парлямэнт Ізраілю

Голда Мэір, прэм’ер-міністар Ізраілю ў 1969—1974, аднойчы пажартавала, што «ў Ізраілі 3 мільёны прэм’ер-міністраў»[1]. Тут мелася на ўвазе ізраільская прапарцыйная выбарчая сыстэма, паводле якой уся краіна — адзіны выбарчы ўчастак, што заахвочвае да фармаваньня вялікае колькасьці палітычных партыяў з мноствам спэцыялізаваных плятформаў, якія часта абараняюць інтарэсы асобных зацікаўленых групаў. Нягледзячы на свой малы ўплыў, аб’яднаньні такіх маленькіх фракцыяў у парлямэнце часам здольныя блякаваць заканапраекты ці прасоўваць уласныя.

Ад заснаваньня дзяржавы Ізраіль у 1948 да выбараў у траўні 1977 Ізраілем кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале з Працоўным зьвязам (да 1967 — Мапаі). У 1967—1970 у склад ураду нацыянальнага адзінства ўваходзілі ўсе партыі, акрамя дзьвюх фракцыяў Камуністычнае партыі. Па выбарах 1977 року да ўлады прыйшоў блёк рэвізіянісцкіх сіяністаў Лікуд (у які ўваходзілі Херут, лібэралы і драбнейшая партыя Ляам), які стварыў кааліцыю з Нацыянальнай рэлігійнай партыяй, Агудат Ісраэль ды інш.

У 2013 амэрыканская арганізацыя Freedom House у сваім штогадовым аглядзе «Свабода ў сьвеце», які ацэньвае ўзровень дэмакратыі і палітычных свабодаў па ўсім сьвеце, назвала Ізраіль адзінай вольнай краінай на Сярэднім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы[2]

Remove ads

Палітычныя партыі

Больш інфармацыі Партыя, Галасы ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads