Кансэрватызм

палітычная плыня From Wikipedia, the free encyclopedia

Кансэрватызм
Remove ads

Кансэрваты́зм (па-француску: conservatisme, ад лац. conservo — «захоўваю») — ідэалягічная прывержанасьць да традыцыйных каштоўнасьцей і парадкаў, сацыяльных ці рэлігійных дактрынаў. У палітыцы — кірунак, які адстойвае каштоўнасьць дзяржаўнага і грамадзкага парадку, непрыманьне радыкальных рэформаў і экстрэмізму. Галоўнай каштоўнасьцю ў кансэрватызме прымаецца захаваньне традыцыяў грамадзтва, ягоных інстытутаў, аднак пры гэтым не адвяргаецца разьвіцьцё грамадзтва, калі яно будзе паступовым, эвалюцыйным. Кансэрватызі дапушчае няроўнасьць як уласьцівасьць грамадзтва.

Thumb
Сьцяг кансэрватызму

У замежнай палітыцы кансэрватызм праяўляецца праз стаўку на ўмацаваньне бясьпекі, прымяненьне вайсковай сілы, падтрымку традыцыйных хаўрусьнікаў, у замежнаэканамічных дачыненьняхпратэкцыянізм. Для кансэрватызму характэрныя прыхільнасьць да існых і ўсталяваных сацыяльных сыстэмаў і нормаў, «скептычнае» ўспрыманьне ідэяў роўнасьці людзей, непрыманьне рэвалюцыяў і радыкальных рэформаў, адстойваньне эвалюцыйнага арганічнага, максымальна павольнага разьвіцьця. Ідэалягічна кансэрватызм супрацьстаіць як лібэралізму, гэтак і сацыялізму. Кансэрватызм варта адрозьніваць ад рэтраградзтва як ад імкненьня назад і варожасьці да новаўвядзеньняў, і ад традыцыяналізму. Сучасны кансэрватызм часам аказваецца нават больш гнуткім і рухомым, чым іншыя палітычныя плыні.

Упершыню тэрмін «кансэрватызм» ужыў у 1891 годзе францускі палітык і пісьменьнік Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, падчас Францускае рэвалюцыі. У заходняй палітыцы кансэрватызмам часьцяком называюць школу мысьленьня, распачатую Эдмундам Бэркам, Люі дэ Банальдам і падобнымі мысьлярамі. Акрамя Бэрка, вялікі ўнёсак у афармленьне кансэрватызму зрабілі францускі езуіт Жазэф дэ Мэстр і аўстрыйскі канцлер Клемэнт Мэтэрніх.

Меркаваньні кансэрватыўных партыяў у сьвеце вельмі розныя. Асноўнымі кансэрватыўнымі палітычнымі сіламі ў сваіх краінах лічацца лібэральна-дэмакратычная партыя Японіі, Рэспубліканская партыя ЗША, Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі, Лібэральная партыя Аўстраліі. Сьветапогляд і палітыка ўсіх гэтых партыяў моцна адрозьніваюцца адзін ад аднаго.

Remove ads

Вытокі

Ангельска-ірляндзкі дзяржаўны дзяяч Эдмунд Бэрк лічыцца філязофскім пачынальнікам сучаснага кансэрватызму[1][2]. Ён працаваў прыватным сакратаром маркіза Рокінггэма і афіцыйным памфлетыстам рокінггэмскага крыла вігаў[3]. Разам з торы яны складалі кансэрватыўныя сілы ў Вялікабрытаніі канца XVIII стагодзьдзя[4].

Thumb
Эдмунк Бэрк.

Погляды Бэрка былі спалучэньнем кансэрватызму і рэспубліканізму. Ён падтрымліваў Амэрыканскую рэвалюцыю 1775—1783 гадоў, але асуджаў гвалт Францускай рэвалюцыі 1789—1799 гадоў. Бэрк прымаў кансэрватыўныя ідэалы прыватнай уласнасьці і эканамічныя прынцыпы Адама Сьміта, але лічыў, што капіталізм павінен заставацца падпарадкаваным кансэрватыўнай сацыяльнай этыцы, а гандляры і бізнэсоўцы мусяць падпарадкоўвацца арыстакратыі[5]. Ён настойваў на стандартах гонару, якія палягалі на сярэднявечнай арыстакратычнай традыцыі, і лічыў арыстакратыю натуральнымі лідэрамі нацыі[6]. Гэта азначала абмежаваньне ўлады манарха, бо ён лічыў, што інстытуты парлямэнту больш кампэтэнтныя за камісіі, прызначаныя выканаўчай уладай. Бэрк выступаў за афіцыйную царкву, але дапускаў пэўную ступеню рэлігійнай талерантнасьці[7]. Бэрк у рэшце рэшт абгрунтоўваў сацыяльны парадак традыцыяй, бо традыцыя, на ягоную думку, увасабляла мудрасьць чалавецтва, і ён цаніў супольнасьць і сацыяльную гармонію вышэй за сацыяльныя рэформы[8].

Thumb
Жазэф дэ Мэстр.

Іншая форма кансэрватызму пашырылася ў Францыі паралельна з брытанскім кансэрватызмам. Яна зьявілася пад уплывам антыасьветніцкіх твораў філязафаў, такіх як Жазэф дэ Мэстр і Люі дэ Банальд[9]. Многія кансэрватары не падтрымлівалі падзел царквы і дзяржавы, аддаючы перавагу супрацоўніцтву дзяржавы з Каталіцкай Царквою, як гэта было ў Францыі да рэвалюцыі. Кансэрватары таксама добра ставіліся да нацыяналізму, які раней у Францыі асацыяваўся зь лібэралізмам і рэвалюцыяй[10]. Іншы раньні францускі кансэрватар, Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, прапаведаваў рамантычнае супрацьстаяньне сучаснасьці, супастаўляючы ейную пустэчу да поўных сэрцам традыцыйнай веры і ляяльнасьці[11]. У іншых рэгіёнах кантынэнту нямецкія мысьляры Юстус Мёзер і Фрыдрых фон Генц крытыкавалі Дэклярацыю правоў чалавека і грамадзяніна, якая зьявілася ў выніку Францускай рэвалюцыі. Сваю нязгоду выказвалі таксама нямецкія ідэалісты, як то Адам Мюлер і Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель, апошні зь якіх натхняў як левых, гэтак і правых пасьлядоўнікаў[12].

І Бэрк, і Мэстр крытычна ставіліся да дэмакратыі ўвогуле, але іхныя матывы розьніліся. Мэстр пэсымістычна ставіўся да здольнасьці людзей прытрымлівацца правілаў, у той час як Бэрк быў скептычным у дачыненьні да нутранай здольнасьці людзей ствараць правілы. Для Мэстра правілы мелі боскае паходжаньне, а для Бэрка яны вынікалі з традыцыі. Адсутнасьць традыцыі, паводле Бэрка, і адсутнасьць боскага кіраваньня, паводле Мэстра, прыводзілі да таго, што людзі паводзілі сябе жудасна. Абодва таксама лічылі, што свабода няправільнага роду вядзе да зьбянтэжанасьці і палітычнага бязладзьдзя. Іхныя ідэі разам утварылі плыню антырацыяналістычнага, рамантычнага кансэрватызму, але яны захавалі асобныя рысы. У той час як Бэрк быў больш адкрыты да аргумэнтацыі і рознагалосьсяў, Мэстр аддаваў перавагу веры і аўтарытэту, што ставіла яго да больш нелібэральнага напрамку думкі[13].

Remove ads

Ідэалягічныя варыяцыі

Аўтарытарны кансэрватызм

Аўтарытарны кансэрватызм стасуецца да аўтакратычных рэжымаў, якія ўяўляюць уладу як абсалютную і бясспрэчную[14][15][16]. Аўтарытарныя кансэрватыўныя рухі часта маюць моцную прыхільнасьць да рэлігіі, традыцыям і культуры, адначасна выказваючы гарачы нацыяналізм, падобны да іншых скрайніх правых нацыяналістычных рухаў[17][18]. Прыкладамі аўтарытарных кансэрватыўных дыктатараў былі маршал Анры Філіп Петэн у Францыі[19], рэгент Міклаш Хорці ў Вугоршчыне[20], генэрал Яніс Мэтаксас у Грэцыі[21], кароль Аляксандар I у Югаславіі[22], прэм’ер-міністар Антонію Салазар у Партугаліі[23], канцлер Энгельбэрт Дольфус у Аўстрыі[24], генэралісімус Франсіска Франка ў Гішпаніі[25], [65] кароль Караля II у Румыніі[26] і цар Барыс III у Баўгарыі[27].

Thumb
Аўтарытарны кансэрватыўны дыктатар Энгельбэрт Дольфус быў забіты прыхільнікамі нацыстаў.

Аўтарытарныя кансэрватыўныя рухі былі заўважнымі ў той жа час, што і фашызм, зь якімі яны часам сутыкаліся[28]. Зважаючы на тое, што абедзьве ідэалёгіі падзялялі асноўныя каштоўнасьці, як то нацыяналізм, і мелі агульных ворагаў, як то камунізм, усё ж існавала розьніца паміж традыцыяналісцкім і элітысцкім характарам аўтарытарнага кансэрватызму і рэвалюцыйнай, папулісцкай сутнасьцю фашызму. У выніку аўтарытарныя кансэрватыўныя рэжымы часта душылі фашысцкія і нацысцкія рухі[26]. Варажнеча паміж дзьвюма ідэалёгіямі яскрава адлюстроўваецца ў барацьбе за ўладу ў Аўстрыі, якая вызначылася забойствам ультракаталіцкага дыктатара Энгельбэрта Дольфуса аўстрыйскімі нацыстамі. Аналягічным чынам харвацкія фашысты забілі караля Югаславіі Аляксандра I[29]. У Румыніі, калі фашысцкая Жалезная гвардыя набірала папулярнасьць, а нацысцкая Нямеччына атрымлівала ўсё большую вагу на эўрапейскай палітычнай арэне, кароль Караль II загадаў пакараць сьмерцю Карнэлію Зэля Кадрану і іншых высокапастаўленых румынскіх фашыстаў[30]. Нямецкі імпэратар Вільгельм II у эміграцыі быў ворагам Адольфа Гітлера і заяўляў, што нацызм упершыню ў ягоным жыцьці прымусіў яго саромецца быць немцам[31]. Каталіцкі сэмінарыст Антонію Салазар, які быў дыктатарам Партугаліі цягам 40 гадоў, асуджаў фашызм і нацызм як «паганскі цэзарызм», які не прызнае прававых, рэлігійных або маральных абмежаваньняў[32].

Эдмунд Фосэт адзначае, што фашызм ёсьць таталітарным, папулісцкім і антыплюралістычным у сваёй сутнасьці, у той час як аўтарытарны кансэрватызм часткова дазваляе плюралізм, але перш за ўсё ёсьць элітарысцкім і антыпапулісцкім. З гэтага ён робіць выснову, што фашыст уважаецца некансэрватарам, які даводзіць антылібэралізм да скрайнасьцяў, у той час як правы аўтарытарыст ёсьць кансэрватарам, які даводзіць страх перад дэмакратыяй да скрайнасьцяў[33].

Падчас Халоднай вайны ў Лацінскай Амэрыцы пераважалі правыя вайсковыя дыктатуры, і да сярэдзіны 1970-х гадоў большасьць краінаў былі пад вайсковым кіраваньнем[34]. Адзін з прыкладаў — генэрал Аўгуста Піначэт, які кіраваў Чылі з 1973 па 1990 гады[35]. Згодна з аўстрыйскім дасьледнікам Эрыкам фон Кюнэльтам-Ледынам, вайсковыя дыктатуры ўзьнікаюць у дэмакратычных сыстэмах, каб прадухіліць пераход ўлады левых партыяў да таталітарызму[36]. Падобны прыклад адбыўся ў Балівіі ў 2024 годзе, калі генэрал Хуан Хасэ Суньіга зьдзейсьніў пераварот, каб зрынуць скрайняга левага прэзыдэнта Люіса Арсэ[37].

Лібэральны кансэрватызм

Лібэральны кансэрватызм уважаецца асобнай варыяцыяй кансэрватызму, які моцна паўплываў на лібэральныя пазыцыі[38]. Ён улучае клясычны лібэральны погляд на мінімальнае эканамічнае ўмяшальніцтва, што азначае, што людзі павінны мець свабоду ў стварэньні багацьця і ўдзелу ў вольным рынку без умяшальніцтва ўраду[39]. Аднак, на думку прыхільнікаў лібэральнага кансэрватызму, на людзей нельга цалкам спадзявацца ў адказных паводзінах у іншых сфэрах жыцьця; таму лібэральныя кансэрватары лічаць, што моцная дзяржава неабходная дзеля забясьпечаньня закону і парадку, а таксама сацыяльныя інстытуты мусяць падтрымліваць пачуцьцё абавязку і адказнасьці перад нацыяй[39].

Спачатку выступаючы супраць капіталізму і прамысловай рэвалюцыі[40][41], кансэрватыўная ідэалёгія ў многіх краінах пераняла ідэі эканамічнага лібэралізму, асабліва ў ЗША, дзе гэтая ідэалёгія вядомая як фіскальны кансэрватызм[42][43].

Нацыянальны кансэрватызм

Thumb
Лідэрка нацыянал-кансэрватыўнай партыі Браты Італіі Джорджа Мэлёні, якая ёсьць першай жанчынай прэм’ер-міністаркай Італіі.

Нацыянальны кансэрватызм ставіць у прыярытэт абарону нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасьці, часта палягаючы на канцэпцыі сям’і як мадэлі ўладкаваньня дзяржавы[44]. Нацыянальны кансэрватызм накіраваны на захаваньне нацыянальнага сувэрэнітэту, што ўлучае абмежаваную іміграцыю і моцную нацыянальную абарону[45]. У Эўропе нацыянальныя кансэрватары звычайна маюць прыхільнасьць да эўраскептыцызму[46][47]. Палітычны філёзаф Ёрам Газаны адстойваў ідэі нацыянальнага кансэрватызму ў сваёй працы «Цнота нацыяналізму» (2018)[48].

Патэрналісцкі кансэрватызм

Патэрналісцкі кансэрватызм ёсьць напрамкам кансэрватызму, які адлюстроўвае перакананьне, што грамадзтвы існуюць і разьвіваюцца арганічна, і што кожна асоба з грамадзтва маюць абавязкі адзін перад адным[49]. Асаблівая ўвага надаецца патэрналісцкаму абавязку тых, хто мае прывілеі і багацьце, перад беднай часткай грамадзтва, што адпавядае прынцыпам такім, як абавязак, арганічнасьць і герархія[50]. Прыхільнікі гэтай тэорыі часта падкрэсьліваюць важнасьць сацыяльнай бясьпекі для барацьбы зь беднасьцю, падтрымліваючы абмежаванае пераразьмеркаваньне багацьця разам зь дзяржаўным рэгуляваньнем рынкаў у інтарэсах як спажыўцоў, гэтак і вытворцаў[51].

Патэрналісцкі кансэрватызм упершыню зьявіўся як асобная ідэалёгія ў Вялікабрытаніі за часам прэм’ерства Бэнджаміна Дызраэлі і ягонай палітыкі «адзінай нацыі»[52]. У Вялікабрытаніі існавалі розныя ўрады кансэрватараў «адзінай нацыі», сярод якіх былі такія прэм’ер-міністры, як Стэнлі Болдўін, Нэвіл Чэмбэрлен, Ўінстан Чэрчыль і Гаральд Макмілан[53].

У Нямеччыне XIX стагодзьдзя канцлер Ота фон Бісмарк зацьвердзіў набор сацыяльных праграмаў, вядомых як дзяржаўны сацыялізм, якія ўлучалі страхаваньне работнікаў ад хваробаў, няшчасных выпадкаў, няздатнасьці да працы і старасьці. Мэта гэтай кансэрватыўнай стратэгіі дзяржаўнага будаўніцтва палягала на тым, каб зрабіць звычайных немцаў, а ня толькі юнкерскую арыстакратыю, больш ляяльнымі да дзяржавы і імпэратара. Канцлер Лео фон Капрыві прасоўваў кансэрватыўную праграму пад назвай «Новы курс»[54].

Прагрэсіўны кансэрватызм

У ЗША прэзыдэнт Тэадор Рузвэлт лічыцца галоўным прадстаўніком прагрэсіўнага кансэрватызму. Рузвэлт заяўляў, што ён заўсёды верыў, што мудры прагрэсівізм і мудры кансэрватызм ідуць рука аб руку[55]. Рэспубліканская адміністрацыя прэзыдэнта Ўільяма Гаўарда Тафта таксама падтрымлівала прагрэсіўны кансэрватызм, і сам Тафт апісваў сябе як прыхільніка гэтай ідэалёгіі[55]. Прэзыдэнт Дўайт Эйзэнгаўэр таксама абвяшчаў сябе абаронцам прагрэсіўнага кансэрватызму[56].

У Канадзе розныя кансэрватыўныя ўрады былі часткай традыцыі Чырвоных торы, а асноўная кансэрватыўная партыя краіны называлася Прагрэсіўнай кансэрватыўнай партыяй Канады, якая існавала з 1942 па 2003 гады[57]. Фэдэральныя ўрады Чырвоных торы ачольвалі прэм’ер-міністры Артур Мэен, Рычард Бэдфард Бэнэт, Джон Дыфэнбэйкер, Джо Кларк, Браян Малруні і Кім Кэмпбэл[57].

Рэакцыйны кансэрватызм

Рэакцыйны кансэрватызм, таксама вядомы як рэакцыянізм, выступае супраць палітыкі, накіраванай на сацыяльную трансфармацыю грамадзтва[58]. У шырокім ужытку рэакцыянізм азначае жорстка традыцыяналісцкую кансэрватыўную палітычную пазыцыю, якая падтрымлівае статус-кво і супрацьстаіць сацыяльным, палітычным і эканамічным пераўтварэньням. Некаторыя прыхільнікі кансэрватызму замест таго, каб супрацьстаяць зьменам, імкнуцца вярнуцца да папярэдняга статус-кво і часта негатыўна ўспрымаюць сучасны сьвет, асабліва масавую культуру і сэкулярызм, але розныя групы рэакцыянэраў могуць абіраць дзеля адраджэньня розныя традыцыйныя каштоўнасьці[59].

Некаторыя палітычныя навукоўцы, як то Коры Робін, лічаць словы «рэакцыянізм» і «кансэрватызм» сынонімамі[60]. Іншыя, як Марк Ліла, сьцьвярджаюць, што рэакцыянізм і кансэрватызм усё ж такі ёсьць рознымі сьветапоглядамі[61]. Фрэнсіс Ўілсан вызначае кансэрватызм як філязофію сацыяльнай эвалюцыі, у якой пэўныя трывала захаваныя каштоўнасьці абараняюцца ў межах напружаньня палітычнага канфлікту[62].

Некаторыя рэакцыянэры выступаюць за вяртаньне да статус-кво папярэдняга палітычнага стану грамадзтва, які, на іхную думку, меў пазытыўныя рысы, адсутныя ў сучасным сьвеце. Раньняй і магутнай формай рэакцыйнага руху быў нямецкі рамантызм, які абапіраўся на паняткі арганіцызму, сярэднявечнасьці і традыцыяналізму супраць сілаў рацыяналізму, сэкулярызму і індывідуалізму, які зьявіліся дзякуючы Францускай рэвалюцыяй[63]. У палітычнай дыскусіі быць рэакцыянэрам звычайна лічыцца негатыўным. Тым ня менш, гэты тэрмін быў прыняты некаторымі інтэлектуаламі, як то італьянскім эзатэрычным традыцыяналістам Юліюсам Эвалям[64], аўстрыйскім манархістам Эрыкам фон Кюнэльт-Ледынам[65], калюмбійскім палітычным тэолягам Нікалясам Гомэсам Давілям і амэрыканскім гісторыкам Джонам Лукачам[66].

Рэлігійны кансэрватызм

Рэлігійны кансэрватызм галоўным чынам абапіраецца на вучэньні пэўных рэлігіяў да палітыкі, пры гэтым часам наўпрост заяўляючы пра каштоўнасьць гэтых вучэньняў, а часам уплываючы на законы празь іхныя прынцыпы[67]. У большасьці дэмакратыяў палітычны кансэрватызм імкнецца падтрымліваць традыцыйныя сямейныя стасункі і сацыяльныя каштоўнасьці. Рэлігійныя кансэрватары звычайна выступаюць супраць абортаў, ЛГБТ, ужываньня наркотыкаў, і сэксуальнай актыўнасьці па-за шлюбам. У некаторых выпадках кансэрватыўныя каштоўнасьці абапіраюцца на рэлігійныя перакананьні, і кансэрватары імкнуцца павялічыць ролю рэлігіі ў грамадзкім жыцьці[68].

Мернай кансэрватыўнай правацэнтрысцкай ідэалёгіяй уважаецца хрысьціянская дэмакратыя, натхнёная хрысьціянскім сацыяльным вучэньнем[69]. Яна ўзьнікла як рэакцыя на індустрыялізацыю і ўрбанізацыю, павязаныя зь лібэральным капіталізмам[70]. У паваеннай Эўропе хрысьціянска-дэмакратычныя партыі дамінавалі ў палітыцы некалькіх краінаў, гэтак у Бэльгіі дамінавала Народная хрысьціянская партыя, у Нямеччыне моцныя пазыцыі паюць ХДЗ і ХСЗ, у Ірляндыі маюцца партыі Фінэ Гел і Фіяна Фаль, а таксама партыя Хрысьціянская дэмакратыя ў Італіі[71]. Многія эўрапейцы па вайне разглядалі хрысьціянскую дэмакратыю як мерную альтэрнатыву экстрэмізму праванацыяналізму і левага камунізму[72]. Хрысьціянска-дэмакратычныя партыі асабліва карысталіся папулярнасьцю сярод жанчынаў, якія часьцяком галасавалі за гэтыя партыі празь іхнюю прасямейную палітыкі[73].

Сацыяльны кансэрватызм

Thumb
Марш за жыцьцё, які ладзіцца штогод у Парыжы, скіраваны супраць абортаў.

Сацыяльныя кансэрватары лічаць, што грамадзтва будуецца на далікатнай сетцы ўзаемаадносінаў, якія неабходна захоўваць праз абавязак, традыцыйныя каштоўнасьці і ўсталяваныя інстытуты; і што дзяржава мае ролю ў падтрымцы або прымусе да традыцыйных каштоўнасьцяў і практыкаў. Сацыяльны кансэрватар імкнецца захаваць традыцыйную мараль і сацыяльныя нормы, часта выступаючы супраць таго, што ён лічаць радыкальнай палітыкай або сацыяльнай інжынэрыяй[74].

Традыцыяналісцкі кансэрватызм

Традыцыяналісцкі кансэрватызм, вядомы таксама як клясычны кансэрватызм, падкрэсьлівае неабходнасьць прынцыпаў натуральнага права, трансцэндэнтнага маральнага парадку, традыцыяў, герархіі, арганіцызму, аграрызму, клясыцызму і высокай культуры, а таксама перакрыжаваных сфэраў ляяльнасьці[75]. Некаторыя традыцыяналісты называюць сябе рэакцыянэрамі і контрарэвалюцыянэрамі, адмаўляючы стыгму, якая прывязалася да гэтых тэрмінаў з часоў Асьветніцтва. Маючы герархічны погляд на грамадзтва, многія традыцыяналісцкія кансэрватары абараняюць манархічную палітычную структуру як найбольш натуральны і карысны сацыяльны лад.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads